Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Ціск на актывістаў набывае вар’яцкія формы
Ціск на актывістаў набывае вар’яцкія формы Актывісту Руху “За Свабоду”, сябру Партыі БНФ Уладзіміру Казека з Драгічына ўначы спалілі машыну, абвінавацілі ў скраданні накладных і палявалі за ім 2 дні напярэдадні Дня Волі.– Уначы з 8 на 9 сакавіка ў маім гаражы спілавалі замок і цалкам спалілі машыну. Я звярнуўся ў міліцыю. Па гэтым факце ўжо ўзбуджана крымінальная справа, але пакуль нічога не знайшлі. Праз знаёмых мне перадалі, што гэта справа рук спецслужбаў. Што такія формы ціску будуць працягвацца, калі я буду надалей займацца палітыкай і не адмоўлюся ад планаў удзельнічаць у восеньскіх парламенцкіх выбарах, – распавядае спадар Уладзімір.
Спадар Уладзімір займаецца пчалярствам і актыўна супрацоўнічае з фірмай “Інвет”, якая гандлюе мёдам. Днямі супрацоўнікі прадпрыемства патэлефанавалі спадару Казеку і паведамілі, што за супрацоўніцтва з ім (правяраючыя далі гэта зразумець) галоўнага бухгалтара аштрафавалі на 30 мільёнаў рублёў (за тое, што дазволілі Казеку нібыта “скрасці накладныя”). Фірма лічыць пакаранне абсурдным і збіраецца яго абскарджваць.
Драгічынскія міліцыянты пільна адсочваюць жыццё беларускіх апазіцыянераў. 22 сакавіка на мабільны тэлефон Уладзіміра Казекі, зарэгістраваны, між іншым, на другога чалавека, патэлефанаваў начальнік Драгічынскага крымінальнага вышуку спадар Петраеў і прасіў яго прыехаць РАУС 23 сакавіка.
– Я зразумеў, што мяне хочуць “закрыць” напярэдадні Дня Волі (так бывала раней) і вырашыў не ісці ў міліцыю. Мне паведамілі, што мяне шукалі па розных адрасах і ў сваякоў. Пасля 25 сакавіка інтарэс да мяне ў супрацоўнікаў міліцыі раптам знік, – распавядае Уладзімір Казека.
Фотатут
