Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Зварот Аляксандра Мілінкевіча з нагоды "Чарнобыльскага шляху - 2008"
Самая буйная тэхнагенная катастрофа ХХ–га стагоддзя загубіла тысячы людзей і нанесла непапраўную шкоду здароўю беларусаў, украінцаў і расейцаў. Пятая частка нашай лепшай тэрыторыі забруджана радыяцыяй і на стагоддзі стала небяспечнай для людзей.26 красавіка – гэта Дзень смутку беларускага народа.
Дагэтуль мы не ведаем усёй праўды: колькі чарнобыльцаў памерла, а колькі пацярпела ад радыяцыі. Прафесар Бандажэўскі, які стаяў за тое, каб людзі ведалі праўду пра Чарнобыль, быў спачатку асуджаны, а потым змушаны з’ехаць з краіны.
Як у савецкія часы, людзі не маюць сёння доступу да важнай інфармацыі, якая звязана з галоўным – бяспекай іх жыцця і здароўя. Больш за тое, іх пачалі падманваць, сцвярджаючы, што забруджаныя радыяцыяй тэрыторыі можна выкарыстоўваць ў сельскай гаспадарцы. Пры гэтым беларускія стандарты чысціні прадукцыі на парадкі ніжэй за агульнаеўрапейскія.
Трэба спыніць падобную злачынную практыку. Мы не хочам, каб дзеці нашых дзяцей адчулі Чарнобыль і на сваім здароўе. Палітыка ўлады, якая не клапоціцца пра здароўе сваіх грамадзян – антынародная і амаральная. Амаральным ёсць рашэнне ўраду, які пазбаўляе ільготаў перасяленцаў, інвалідаў і ліквідатараў катастрофы на ЧАЭС.
26 красавіка – гэта і Дзень напаміну пра небясьпеку “мірнага атама”.
Атам заўсёды небяспечны для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя асабліва ў недэмакратычных дзяржавах, дзе няма празрыстасці і доступу да праўдзівай інфармацыі.
Рашэнне пра будаўніцтва АЭС ў Беларусі без абнародаванай навуковай экспертызы і без грамадскай дыскусіі нясе пагрозу для беларусаў і для нашых суседзяў. Заклікаю ўсіх суграмадзянаў выйсці ў гэты дзень на Чарнобыльскі Шлях, каб сказаць:
НЕ адмене сацыяльных гарантыяў пацярпелым ад катастрофы на ЧАЭС!
НЕ будаўніцтву АЭС!
НЕ закрытасці інфармацыі пра ўплыў радыяцыі на чалавека і прыроду!
НЕ сельгасвытворчасці на забруджаных землях!
