Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Гісторыя Гродна ў новай кнізе
11 красавіка ў Гродне адбудзецца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка "Ад Каложы да фартоў", – паведамляе гродзенскі Рух “За Свабоду”.Кніга, аўтарамі якой з'яўляюцца гродзенскія гісторыкі Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч і Янка Лялевіч, складаецца з амаль 600 нататак пра гістарычныя будынкі Гродна. Пад адной вокладкай пералічаны тыя архітэктурныя помнікі, што захавалі след асноўных падзеяў у гісторыі Гродна.
Кніга адрасавана ўсім аматарам гродзенскай даўніны."У кожнага з нас свае інтарэсы, свой асабісты досвед і погляд на жыццё, - пішуць аўтары ў прадмове да кнігі. - Мы вельмі рэдка сустракаемся адзін з адным, а сустрэўшыся, бывае, - не заўсёды знаходзім агульную мову. Але ёсць нешта, што робіць нас аднадумцамі, прымушае забыцца на розніцу ва ўзросце і ўласныя штодзённыя клопаты. Гэта цікавасць да мінулага нашай Гародні, адчуванне "скурай" пульсу гэтага месца і пачуццё адказнасці за ягоны лёс".
Аўтары абяцаюць таксама віртуальны шпацыр па гродзенскім Новым Свеце.
Пачатак прэзентацыі - 11 красавіка ў 18.30, Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства беларускай школы).
