Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Прыхільнікі Руху абаранілі гістарычную спадчыну (фота)
Жыхары Мазыра дамагліся статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці для двухпавярховага цаглянага жылога дома, пабудаванага ў стылі мадэрн.– Прапанова аб наданні дому №28 па вуліцы Ленінскай статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці была даслана ад першаснай суполкі таварыства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў Мазырскі райвыканкам і Міністэрства культуры больш чым два месяцы таму назад. Днямі быў атрыманы станоўчы адказ з Міністэрства культуры, падпісаны намеснікам міністра Уладзімірам Грыдзюшкам, – паведаміў старшыня суполкі, прыхільнік Руху “За Свабоду” Павал Наздра.
У адказе паведамляецца, што прапанова была разгледжана і ў выніку прынята рашэнне аб наданні будынку па вуліцы Ленінскай статуса нерухома-матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – помнік архітэктуры трэцяй катэгорыі.
Прапанова будзе вынесена на зацверджанне Савета Міністраў у адпаведнасці з п. 1 арт. 23 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь".
Фота тут
