Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Звольнілі за палітыку
Гарадоцкі актывіст Руху “За Свабоду” Леанід Аўтухоў атрымаў на рукі працоўную кніжку. Яго паплечнікі рыхтуюць пікет з патрабаваннем аднавіць актывіста на працы.Актывіст Руху звольнены з пасады аператара ачышчальных пабудоваў ГРУП ЖКГ “Гарадок” з фармулёўкай “у сувязі з заканчэннем тэрміну кантракта”, але сапраўднай прычынай звальнення Леаніда Аўтухова з’яўляецца яго актыўная грамадская дзейнасць.
Спадар Аўтухоў з’яўляецца старшынём Гарадоцкай суполкі БНФ. Ён актыўна дабіваецца ад уладаў пошуку крыжа “Змагарам за Свабоду”, які быў скрадзены ў кастрычніку 2007 года, патрабуе ад мясцовых чыноўнікаў карыстацца дзяржаўнай беларускай мовай, , выдае мясцовую газету “Да перамогі!”, з’яўляўся арганізатарам сустрэчы жыхароў Гарадка з Аляксандрам Мілінкевічам. Леанід Аўтухоў зацверджаны адзіным кандыдатам ад АДС па Шумілінскай акрузе ў выбарчай кампаніі 2008 года.
Актыўнасць супрацоўніка гарадоцкай ЖКГ выклікала негатыўную рэакцыю уладаў і мясцовага актывіста вырашылі пакараць непадаўжэннем кантракту. Мясцовыя улады пазбавілі працы бацьку двух дзяцей, які не меў ніякіх заўваг і спагнанняў.
На жаль, лісты, адпраўленыя ад імя Мілінкевіча начальніку ЖКГ Гурынаву Яўгену і старшыні райвыканкама Марозу Анатолю, у якіх лідэр Руху “За Свабоду” папярэджваў пра недапушчальнасць звальнення па палітычных матывах, не паўплывалі на рашэнне чыноўнікаў.
Мясцовыя актывісты, тым часам, запланавалі 10 і 11 красавіка ў 16.30 правесці ў Гарадку пікет у абарону Ленаініда Аўтохова з патрабаваннем аднаўлення яго на працы, а таксама супраць кантрактнай сістэмы, як сродку расправы з палітычнымі апанентамі. Адпаведная заяўка пададзена ў райвыканкам.
