Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Хутка суд над Кацярынай Салаўёвай
8 красавіка ў 10.30 Полацкі гарадскі суд пачне разгляд справы актывісткі Маладога Фронту Кацярыны Салаўёвай.Кацярына Салаўёва з’яўляецца 10-й актывісткай Маладога Фронту, абвінавачанай па артыкуле 193’1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае пакаранне да 2-х гадоў калоніі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Вядучыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі сусвету, у тым ліку і “Amnesty International” прызналі існаванне артыкула 193’1 парушэннем міжнародных норм права, такіх сусветных прававых дакументаў як “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека” і “Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах”, ратыфікаваных Беларуссю.
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч лічыць пераслед сябраў Маладога Фронту палітычна матываваным. На думку палітыка, справа Кацярыны Салаўёвай павінна быць неадкладна спынена, а негуманны і антыдэмакратычны артыкул КК палітычна скасаваны. Мілінкевіч заклікае неабыякавых людзей прыехаць 8 красавіка ў Полацк, каб падтрымаць на судзе актывістку Маладога Фронту.
За актыўную грамадзянскую пазіцыю 20-гадовая Кацярына Салаўёва ўжо не аднойчы падвяргалася палітычным рэпрэсіям. Так 29 лістапада на актывістку была заведзена адміністрацыйная справа за графіці, што ў той дзень з’явіліся на Полацкім выканкаме. Нягледзячы на тое, што судовы працэс адбываўся са шматлікімі парушэннямі, дзяўчыну прызналі вінаватаю і пакаралі штрафам. Кацярына Салаўёва за сваю палітычную актыўнасць была двойчы выключана з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, дзе навучалася на настаўніцу ангельскай мовы.
Першапачаткова працэс над Кацярынай Салаўёвай быў запланаваны на 27 сакавіка. Але з прычыны арышту актывісткі МФ на 5 сутак за ўдзел у акцыі на Дзень Волі, суд перанесены на 8 красавіка.
