Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Чарнобыльскі Шлях пачнецца каля Акадэміі навук у 14 гадзін
Адбылося другое паседжаньне Аргкамітэту АДС правядзеньня Чарнобыльскага Шляху. Сябры Аргкамітэту абмеркавалі варыянт заяўкі, якая будзе пададзеная ў Менгарвыканкам да 10 красавіка. Было вырашана, што акцыя пачнецца 26 красавіка а 14:00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук. Далей мяркуецца прайсьці шэсьцем да пляцу Незалежнасьці.
На паседжаньні грунтоўна абмеркавалі зьмест патрабаваньняў, якія будуць агучвацца падчас акцыі.
"Добра, што Аргкамітэт прыслухаўся да фронтаўскіх прапановаў наконт зьмету сёлетняга Чарнобыльскага Шляху, - кажа сябра Аргкамітэту, першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, - Мы прапанавалі найперш узмацніць традыцыйныя чарнобыльскія патрабаваньні - ратаваць людзей ад фізычнага зьнішчэньня, якое адбываецца ў атмасфэры сакрэтнасьці пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы. Зараз людзі працягваюць жыць на забруджанай тэрыторыі, у дзяржавы няма ні аб'ектызнай стратэгіі, ні эфэктыўнай мэдыцыны для барацьбы з захворваньнямі. Таксама падчас акцыі будзем гаварыць пра стан мэжыцыны ў цэлым, пра сацыяльную бяду пасьля адмены сацыяльных ільготаў, а па сутнасьці, сацыяльных гарантыяў, якія мелі ў тым ліку і чарнобыльцы. Ключавы лёзунг гэтага Чарнобыльскага Шляху - Дзяржава мусіць ня толькі гаварыць праўду, але і вярнуць народу права вырашаць пытаньні пра сваю незалежнасьць, ахову здароўя, сацыяльныя гарантыі".
Прэс-група Партыі БНФ
