Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Акцыянера папярэдзілі за спробы вярнуць свае грошы
Вячаслаў Турчэняк абскардзіў папярэджанне пракурора Маскоўскага раёна Брэста генеральнаму пракурору Беларусі.Акцыянер ТАА “Дываны Брэста” Вячаслаў Турчэняк заўважыў, што кіраўніцтва прадпрыемства амаль у 10 разоў павялічыла долю дзяржавы ва ўстаўным фондзе прадпрыемства, не папярэдзіўшы пры гэтым акцыянераў-грамадзян.
Павелічэнне долі дзяржавы адбылося за кошт “дзяржаўнай дапамогі” прадпрыемству ў 673 мільёны рублёў, што значна меней кошту асноўных фондаў прадпрыемства. Паколькі разлікі новых доляў дзяржавы і шэраговых грамадзян ва ўстаўным фондзе прадпрыемства праводзіліся з улікам намінальнага кошту акцый, а не рэальнага, пры адносна невялікай “дапамозе” дзяржавы, доля прадпрыемства, якой яна валодае, павялічылася з 9% да 95%.
Акцыянер ТАА “Дываны Брэста” палічыў, што кіраўніцтва прадпрыемства спрабуе цалкам пазбавіць яго акцыянераў (гэта больш за 6 тысяч чалавек) права на долю ўласнасці таварыства без усялякага выкупа і звярнуўся ў пракуратуру Маскоўскага раёна Брэста.
Праз некаторы час Турчэняка выклікалі ў абласную пракуратуру і папярэдзілі пра недапушчальнасць парушэння закону. Пракурор вобласці лічыць, што Турчэняк безпадстаўна праводзіць кампанію па арганізацыі акцыянераў для вылучэння патрабаванняў да адміністрацыі прадпрыемства Акцыянер патрабуе выкупіць акцыі ў шэраговых акцыянераў па рэальным, а не па намінальным кошце.
Незалежны эканаміст, актывіст Руху “За Свабоду” Зміцер Бабіцкі так каментуе гэту сітуацыю:
– Гэта ўжо далёка не першы прыклад рэйдэрства (захопу ўласнасці) з боку беларускай дзяржавы. Гіганцкі завод быў фактычна набыты за смешную суму ў 300 тысяч даляраў. Падобныя выпадкі ставяць крыж на інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі.
