Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Сяргей Парсюкевіч: Праўда мацнейшая і перамога будзе за намі
У Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” прыйшоў ліст ад актывіста Руху “За Cвабоду”, палітвязня Сяргея Парсюкевіча.Сяргей дзякуе ўсім, хто піша яму лісты, за маральную падтрымку. Паводле яго словаў, любая інфармацыя з волі для таго, хто знаходзіцца за кратамі, мае асаблівае значэнне, а падтрымку сяброў і сваякоў пераацаніць немагчыма.
На думку Сяргея, існуючы рэжым зараз абапіраецца толькі на жорсткія рэпрэсіі, бо ён вычарпаў усе іншыя сродкі для таго, каб працягнуць сваё існаванне. Аднак падтрымка ўладаў змяншаецца з кожным днём і хутка цярпенне людзей падыдзе да мяжы.
“Бог не павінен пакінуць нашу краіну. Праўда мацнейшая і перамога будзе за намі”, – завяршае свой ліст Сяргей Парсюкевіч.
Ён таксама просіць з лістамі да яго дасылаць пустыя капэрты.
Нагадаем, Сяргей Парсюкевіч зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары на вул. Валадарскага па крымінальнай справе за нібыта збіццё ахоўніка падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.
