Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
“Чарнобыльскі шлях” павінен даць старт агульнанацыянальнай кампаніі (фота)
Удзельнікі паседжання аргкамітэту па падрыхтоўцы “Чарнобыльскага шляху” сышліся на тым, што ў грамадстве неабходна ініцыяваць публічнае абмеркаванне пытання пабудовы беларускай АЭС.На паседжанні, якое адбылося на сядзібе Партыі БНФ прысутнічалі ініцыятар стварэння аргкамітэту Аляксандр Мілінкевіч, намеснікі ПБНФ Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч, намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка, кіраўнік БСДП Анатоль Ляўковіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, актывіст “Маладых дэмакратаў” Міхась Пашкевіч, а таксама прадстаўнікі ПКБ, грамадскіх арганізацый, якія абараняюць інтарэсы пацярпелых ад аварыі на ЧаАЭС.
Падчас сустрэчы абмяркавалі прапановы пра месца збору, час і маршрут шэсця, фармат акцыі, пачалі складаць спіс асобаў, якія будуць падпісвацца пад заяўкай у Мінгарвыканкам, а таксама разглядалі канкрэтныя дзеянні грамадска-палітычных утварэнняў па арганізацыі “Чарнобыльскага шляху”.
На думку удзельнікаў паседжання “Чарнобыльскі шлях” павінен стаць пачаткам кампаніі за захаванне здароўя нацыі.
– Пад час кампаніі важна надаваць вялікую ўвагу страце “чарнобыльцамі” льгот, катастрафічнаму стану сённяшняй дзяржаўнай медыцыны, патрабаваць ад уладаў адмовы ад будаўніцтва АЭС, – лічыць Аляксандр Мілінкевіч.
На думку лідэра Руху “За Свабоду” вельмі важна, што ўсе удзельнікі сустрэчы выступаюць за публічнае абмеркаванне пытання пабудовы АЭС у Беларусі.
– Нягледзячы на розныя меркаванні, мы за дыялог, грамадскую дыскусію па праблеме будаўніцтва атамнай станцыі. У гэтым мы адзіныя, – адзначае палітык.
Вырашана паўторна сабрацца ў чацвер а 10 гадзіне, каб агучыць канкрэтныя прапановы ад усіх сяброў аргкамітэта.
Фота тут
