Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Мілінкевіч працягне сустрэчы ў рэгіёнах
Адбылася нарада актыву Руху “За Свабоду”, на якой разглядаліся пытанні дачыненняў Руху з іншымі грамадскімі і палітычнымі арганізацыямі, а таксама правядзення публічных кампаній і мерапрыемстваў.– Было прынятае рашэнне будаваць працу на прынцыпах кансалідацыі дэмакратычных сілаў, бо ёсць разуменне таго, што гэта асноўны чыннік для эфектыўнай дзейнасці дэмакратычнай супольнасці, – распавядае намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка.
Віктар Карнеенка прызнаў, што ў пытаннях кансалідацыі існуе шэраг праблемаў, якія патрабуюць вырашэння.
На паседжанні таксама абмеркавалі канкрэтныя крокі па падрыхтоўцы да “Чарнобыльскага шляху–2008”, правядзенню кампаніі “За Свабодныя выбары” і эфектыўнасць паездак па краіне лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча.
– Было вырашана, што паездкі па рэгіёнах лідэра Руху “За Свабоду” будуць працягвацца надалей, бо гэта эфектыўны спосаб данясення сваёй пазіцыі да людзей па розных праблемах, якія хвалююць грамадства, – адзначае Віктар Карнеенка.
