Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Мілінкевіч актывізаваў культурны абмен паміж раёнамі (фота)
На час сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам улады Лельчыцаў арганізавалі канцэрт Петрыкаўскага дома культуры.Як паведамілі людзі, што прыходзілі ў Лельчыцкі дом культуры, ля якога мела адбыцца сустрэча з лідэрам Руху “За Свабоду”, канцэрт быў арганізаваны літаральна за два дні. Квіткі былі размеркаваны сярод людзей загадзя па месцу працы. Людміла Гразнова хацела набыць квіткі на канцэрт, але ў касе сказалі, што білеты скончыліся яшчэ ўчора.
Жыхары Лельчыцаў, што ішлі на канцэрт, пазнавалі Аляксандра Мілінкевіча, аднак на ганку Дома культуры стаяла кіраўніцтва райвыканкама, міліцыянты, чалавек у цывільным здымаў ўсё на камеру, і людзі, відавочна, баяліся загаварыць.
– Нам вельмі прыемна, што ўвесь раён рыхтаваўся да нашай сустрэчы, што яны не проста трактары прыгналі, а арганізавалі вось такое культурнае мерапрыемства. Гэта значыць, жыццё развіваецца таксама і дзякуючы нашым паездкам, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. – А вынік ад гэтай “несустрэчы” таксама ёсць, бо людзі бачаць, што мы не баімся прыязджаць, і будуць гаварыць пра гэта не адзін дзень.
Аляксандр Мілінкевіч паведаміў, што людзі ў размовах гавораць пра бездапаможнасць перад уладамі, пра карупцыю, якая ўсё больш узрастае. “Але важна і тое, што людзі хочуць працаваць, яны хочуць зарабляць самі, а не чакаюць падарункаў ад ўлады”.
Фота тут
