Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Праваабаронца падаў скаргу на адміністрацыю райвыканкама
Праваабаронца Уладзімір Целяпун з Мазыра падаў скаргу міжрайпракурору Мазырскага раёна В.Броўку на адміністрацыю Мазырскага райвыканкама, якая адмовіла групе жыхароў горада ў правядзенні схода 29 сакавіка 2008 года.Жыхары Мазыра звярнуліся ў райвыканкам з просьбай дазволіць правесці сход грамадзянаў, аднак адміністрацыя райвыканкама, у асобе намесніка старшыні Ф.Галюка, адмовіла заяўнікам у іх праве на правядзенне схода. У той жа час адміністрацыя не прапанавала сваіх умоў для забеспячэння законных правоў грамадзянаў, - гаворыцца ў заяве.
Праваабаронца лічыць, што ў дадзеным выпадку “чыноўнікі Мазырскага райвыканкама не выконваюць патрабаванняў Дырэктывы №2 і не “забяспечылі правы і свабоды грамадзянаў Рэспублікі Беларусь”, якія “з’яўляюцца найвышэйшай мэтай дзяржавы” (арт.21, Кантстытуцыя РБ)”.
Уладзімір Целяпун просіць у парадку пракурорскага нагляду вызначыць законнасць рашэння Мазырскага выканаўчага камітэта і прыцягнуць чыноўнікаў да адказнасці за парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзянаў.
На 29 сакавіка ў Мазыры запланавана сустрэча лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада.
