Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
ЧАКАЕМ ЖОРСТКАЙ І АДЭКВАТНАЙ РЭАКЦЫІ МІЖНАРОДНАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ
Падзеі 25 сакавіка ў Менску і ў Беларусі зноў прымусілі здрыгануцца цывілізаваны сьвет.
Прысьвечаныя 90-годзьдзю абвешчаньня незалежнасьці Беларусі ўрачыстасьці на афіцыйным роўні адбыліся ў Эўрапейскім Парлямэнце, у многіх нацыянальных парлямэнтах, мэрыях гарадоў Эўропы й ЗША. Але спроба беларускага дэмакратычнага грамадзтва, моладзі, творчай інтэлігенцыі ўшанаваць юбілей у сталіцы нашай краіны закончылася крывавай расправай, якую заплянавала і ажыцьцявіла рукамі спэцназу й міліцыі цяперашняя ўлада.
Мірныя людзі сабраліся адзначыць сьвята ўскладаньнем кветак да помнікаў вялікім сынам беларускай зямлі Якубу Коласу, Янку Купалу, Адаму Міцкевічу, Максіму Багдановічу. Але людзей з кветкамі не пусьцілі да помнікаў. Іх сталі зьбіваць дубінкамі і арыштоўваць.
Больш як 130 чалавек схопленыя па краіне, зь іх больш за 100 ў Менску. Многія, у тым ліку жанчыны, зьбітыя да крыві. Затрымлівалі і білі журналістаў, ламалі ім тэхніку. Назаўтра
разглядалася 75 адміністрацыйных спраў, 26 зь іх завяршыліся арыштамі ад 5 да 15 сутак. Адрасна затрымлівалі і зьнявольвалі актыўную дэмакратычную моладзь, у прыватнасьці – лідэраў Маладога Фронту. Паводле няпоўных зьвестак, 20 чалавек атрымалі траўмы рознай цяжкасьці.
Некалькі чалавек з траўмамі галавы шпіталізаваныя.
Затрымалі таксама 13 непаўналетніх, журналістаў Літоўскага тэлебачаньня, грамадзянаў Польшчы і Украіны.
Сустаршыня Грамадзкага арганізацыйнага камітэту сьвяткаваньня 90-годзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі Аляксей Марачкін – знакаміты беларускі мастак. Два тыдні таму мастацкую выставу Марачкіна ў Эўрапейскім Парлямэнце адкрываў яго прэзыдэнт Ганс-Герт Пётэрынг.
24 сакавіка супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў майстэрню мастака, канфіскавалі карціны й сьвяточнае аздабленьне для акцыі 25 Сакавіка, а 68-гадовага чалавека кінулі за краты на 5 сутак.
Падзеі 25 сакавіка 2008 году ў Менску сьведчаць пра сапраўднае стаўленьне цяперашняй улады да незалежнасьці краіны. Улада не зьбіраецца рабіць крокаў да дыялёгу з грамадзтвам, з грамадзянскай супольнасьцю, з Эўрапейскім Зьвязам і наагул з супольнасьцю дэмакратычных краінаў сьвету. Гэта згубны шлях, які ўяўляе сабой рэальную пагрозу незалежнасьці Беларусі.
Мы чакаем, што міжнародная супольнасьць дэмакратычных краінаў, Эўрапейскі Зьвяз і ЗША ацэняць падзеі ў Менску 25 сакавіка сёлета жорстка, адэкватна і салідарна, на аснове прынятых у дэмакратычным сьвеце бясспрэчных каштоўнасьцяў. Афіцыйная ўлада павінна ведаць, што аднаўленьне дачыненьняў зь ёю будзе магчымым толькі пасьля спыненьня ўсіх рэпрэсіяў, вызваленьня ўсіх зьняволеных і затрыманых, забесьпячэньня дэмакратычных правоў і свабодаў для ўсіх грамадзянаў.
Павінна быць пэрсанальная адказнасьць за рэпрэсіі ды нематываваную жорсткасьць. Мы падтрымліваем адрасныя, пэрсанальныя санкцыі візавага і фінансавага характару з боку міжнароднай супольнасьці супраць арганізатараў і выканаўцаў рэпрэсіяў
У цяперашняй сытуацыі галоўная справа адказных дэмакратычных сілаў краіны – несьці грамадзтву аб’ектыўную інфармацыю, мабілізаваць яго на абарону сваіх фундамэнтальных правоў і свабодаў, незалежнасьці краіны. Заклікаем усіх, якім дарагія незалежнасьць і свабода, далучацца да дэмакратычных палітычных партыяў і арганізацыяў
27 сакавіка 2008 г.
Менск
