Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Ганс-Герт Пётэрынг заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных
Старшыня Еўрапейскага Парламенту Ганс-Герт Пётэрынг выказаў сваю моцную заклапочанасць з нагоды разгону беларускімі уладамі дэманстрацыі дэмакратычнай апазіцыі ў Мінск і затрымання больш 80 дэманстрантаў.Ён вельмі ўзрушаны паведамленнямі, што затрыманыя актывісты апазіцыі і журналісты, якія ўзялі ўдзел у мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка, былі пакараныя арыштамі да 15 сутак або вялізарнымі штрафамі, а таксама тым, што КГБ пачаў пераслед незалежных журналістаў з Белсату, Радыё Рацыя і Еўрапейскага Радыё для Беларусі.
Ганс-Герт Пётэрынг зазначыў: “Выкарыстанне гвалту беларускімі ўладамі супраць мірных дэманстрантаў і ціск на незалежных журналістаў супярэчаць фундаментальнаму праву на свабоду слова і выказвання і не сумяшчальныя з асноўнымі дэмакратычнымі правамі. Я заклікаю улады неадкладна вызваліць затрыманых дэманстрантаў. Я асабліва абураны тым, што 24 сакавіка спезназам і КГБ быў затрыманы у сваёй майстэрні і асуджаны на 5 сутак арышту вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін, чыю выставу я меў гонар адкрываць на Беларускім тыдні ў Еўрапейскім парламенце ў часе сакавіцкай пленарнай сесіі ў Страсбургу”.
“Я рашуча асуджаю палітычна матываваныя затрыманні і расправу з беларускімі грамадзянамі, якія мірна выказваюць сваю прыхільнасць каштоўнасцям свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека. Еўрапейскі парламент выказвае сваю салідарнасць з усімі, хто абараняе свабоду і дэмакратыю”, – гаворыцца ў заяве.
