Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Актывістам Баранавічаў Дзень Волі каштаваў больш за 4 мільёна (фота з акцыі)
Такая агульная сума штрафаў баранавіцкіх актывістаў, затрыманых 25 сакавіка. Студэнта Алеся Краўчэню, да таго ж, папярэдзілі пра выключэнне з ВНУ.27 сакавіка ў Баранавічах адбыліся суды над затрыманымі, якія прынялі ўдзел у святочным шэсьці 25 сакавіка ў гонар 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Усю ноч 11 грамадскіх актывістаў трымалі ў Баранавіцкія ізалятары часовага ўтрымання, а ў 9.30 даставілі ў Баранавіцкі суд. Суды пачаліся толькі а 15 гадзіне. Абаронцам грамадскіх актывістаў была адвакат Зоя Гаўдзей.
Затрыманыя атрымалі грашовыя штрафы ў наступных памерах: Віктар Сырыца – 15 базавых (суддзя Станіслаў Півавар), Яўгенія Лойка – 10 базавых (суддзя Святлана Снежко), Алесь Краўчэня – 10 базавых (суддзя Станіслаў Півавар), уніяцкі сьвятар Яўген Маліноўскі – 5 базавых (суддзя Мікалай Сельмановіч), Алесь Грыцавец – 10 базавых (суддзя Станіслаў Півавар), Уладзімір Гоўша – 10 базавых (суддзя Аксана Сарахман), Сяргей Гоўша – 15 базавых (суддзя Васіль Петрыеў), Віктар Мезяк – 15 базавых (суддзя Святлана Снежка), Карней Пятровіч – 15 базавых (суддзя Станіслаў Півавар), Вячаслаў Болбат – 7 базавых (суддзя Мікалай Сельмановіч), Аляксандр Слабодзін – 10 базавых (суддзя Аксана Літвінчык).
Як паведаміў Віктар Сырыца, Аляксей Шчарбакоў, які таксама быў затрыманы 25 сакавіка, па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі. Непаўнагадовых Вадзіма Бягеню і Алеся Баруцкага чакая камісія па справах непаўнагадовых Баранавіцкага гарвыканкама.
Сёння студэнт 4 курса Алесь Краўчэня быў выкліканы з бацькамі ў дэканат Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнту паведамілі, што пакуль ён можа вучыцца і далей, але летнюю сесію Алесь Краўчэня не здасць і будзе выключаны з універсітэта за непаспяховасць.
Фота тут
