Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Прэзыдыюм АДС "чакае жорсткай і адэкватнай рэакцыі міжнароднай супольнасьці"
Адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Палітычнае рады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.
Абмеркаваўшы паводзіны ўладаў 25 сакавіка ў Менску й акцыю КГБ супраць незалежнай электроннай прэсы 27 сакавіка, Прэзыдыюм АДС ухваліў заявы "ЧАКАЕМ ЖОРСТКАЙ І АДЭКВАТНАЙ РЭАКЦЫІ МІЖНАРОДНАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ" і "РЭЖЫМ ЛУКАШЭНКІ ПАЧАЎ ПОЎНАМАШТАБНУЮ ВАЙНУ СУПРАЦЬ СВАБОДНАЙ ПРЭСЫ". Заявы будуць накіраваныя ў міжнародныя арганізацыі ды нацыянальныя парлямэнты дэмакратычных краінаў.
Адбылася дыскусія пра хаду й арганізацыю сьвяточнай акцыі 25 Сакавіка. Сябры Прэзыдыюму дамовіліся надалей зьвяртаць больш увагу на апэратыўную сувязь паміж адказнымі падчас масавых акцыяў.
У рамках кампаніі "За свабодныя выбары" рабочая група АДС падрыхтавала праекты пастановаў для ЦВК, якія мелі б забясьпечыць справядлівыя прынцыпы фармаваньня выбарчых камісіяў, вядзеньня агітацыі, назіраньня. У панядзелак апоўдні у Сядзібе БНФ пройдзе прэс-канфэрэнцыя з прэзэнтацыяй падрыхтаваных дакумэнтаў.
Паводле ўхваленага яшчэ летась пляну працы Прэзыдыюм АДС бярэцца за арганізацыю Чарнобыльскага шляху і ўтварае арганізацыйны камітэт, да ўдзелу ў якім запрашае ўсе рэальныя і адказныя арганізацыі ды ініцыятывы. Кіраўніком аргкамітэту прызначаны А.Мілінкевіч. Першае паседжаньне аргкамітэту "Чарнобыльскага шляху" АДС у панядзелак а 13 гадзіне у сядзібе БНФ.
Прэс-група Партыі БНФ
