Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Масавая атака на незалежных журналістаў - ператрусы на кватэрах і ў офісе Партыі БНФ
Сёньня раніцай у шэрагу рэдакцый і на прыватных кватэрах журналістаў пачаліся ператрусы. Таксама вядзецца ператрус офісу Партыі БНФ у Горадні, што на вуліцы Будзёнага.
12.00 Супрацоўнікі Бярозаўскага рэгіянальнага аддзяленьня КДБ Валеры Дайнэка і Вадзім Даніловіч праводзяць ператрус у кватэры незалежнай журналісткі, сябры Партыі БНФ Тамары Шчапёткінай. Службоўцы прад’явілі спадарыні Шчапёткінай пастанову менскай пракуратуры аб узбуджэньні крымінальнай справы ў дачыненьні да Андрэя Абозава, Алега Мініча і Паўла Марозава, якія абвінавачваюцца ў стварэньні сатырычных фільмаў пра Аляксандра Лукашэнку. У Тамары Шчапёткінай канфіскавалі сыстэмны блёк ад кампутара і некалькі асобнікаў незалежных газэтаў.
11.00 Таксама ператрусы праходзяць на кватэрах незалежных журналістаў у Берасьці, Горадні, Віцебску, Бярозе, Гомелі.
10.50 З 7.40 раніцы сёньня ідзе ператрус у кватэры сябра БАЖ Эдуарда Мельнікава (самога журналіста ў Беларусі няма).
Ператрусы праходзяць на кватэрах журналістаў, што супрацоўнічаюць зь "Белсатам".
У прэсавай службе Менскага ГУУС сытуацыю пакуль не камэнтуюць.
9.40 Двое экспэртаў "Эўрапейскага радыё для Беларусі", якія знаходзіліся ў офісе адной зь менскіх фірмаў, не даступныя. Іх тэлефоны не адказваюць.
Паводле адной з супрацоўніцаў радыё, у памяшканьні, дзе яны знаходзяцца апушчаныя жалюзі. Экспэрты з 9.03 раніцы не адказваюць на тэлефанаваньні.
Каля будынку стаяць два мікрааўтобусы зь цёмным шклом.
9.10 На кватэры супрацоўніка "Радыё Рацыя" у Менску адбываецца ператрус.
Паводле папярэдняй інфармацыі яго праводзяць супрацоўнікі КДБ. Паводле аднаго з супрацоўнікаў радыё, якому ўдалося зьбегчы, а 8.30 супрацоўнікі спэцслужбаў зрабілі засаду каля кватэры і затрымлівалі ўсіх, хто ішоў у яе кірунку ў пад'езьдзе. Затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі. Ягоны тэлефон адключаны.
Радыё Свабода, прэс-група Партыі БНФ