Навiны
- У Бабруйску ад назіральнікаў хаваюць інфармацыю аб тым, калі праходзяць акруговыя камісіі
- Активист ОДС Александр Волчанин уже собрал 1 тысячу подписей в свою поддержку
- Шейман может возглавить КГК
- МВД изменило стандарты безопасности для массовых мероприятий после взрыва 4 июля
- Члену ОГП из Клецка отказали в регистрации инициативной группы
- Актывіст АДС асуджаны на 10 сутак і аштрафаваны на 1 тысячу долараў
- 40 выбарчых участкаў для галасавання будуць створаныя за межамі Беларусі
- Милиционерам приказали не подписываться за независимых кандидатов
- Партыя Гайдукевіча усё ж ідзе на выбары
- Смаргонь: Брудныя тэхналогіі ціску на дэмакратычнага прэтэндэнта ў кандыдаты
- Милиция возбудила уголовное дело в связи с осквернением литовского посольства в Минске
- В Беларуси закончилось образование участков для голосования на парламентских выборах
- Глава ЦИК: Следующие президентские выборы в Беларуси пройдут не позднее 9 февраля 2011 года
- Сухоренко едет послом в Армению
- Ермошина отрицает фальсификации
Пушкін прывёў хуліганаў у царкву
Пяцёра п'яных маладзёнаў збівалі вядомага мастака нагамі з-за беларускай мовы. А Пушкін аддаў іх на рукі Госпада.
Вядомага мастака Алеся Пушкіна збілі ў ягонай вёсцы Бобр увечары ў мінулую суботу, але вядома пра гэта стала толькі зараз. Вось што распавёў сам Пушкін у інтэрв’ю “Мы”:
- У суботу у 20.00 я пайшоў на аўтобусны прыпынак праводзіць свайго госця і сябру – паэта Міколу Маладзіка. У Міколы даўгія валасы, ведаеце ж, паэт. Я размаўляю на мове. Ну вось і прычапіліся пяцёра п’яных. Маладзіка абазвалі папом, мне задалі пытанне: “Ты что? Умнее всех, что ли?”. І распачалі бойку.
Паводле Пушкіна, маладзёнам па 21, 18 і 20 год, адзін з Барысава, астатнія – мясцовыя хлопцы. Адзін нават вучыцца ў школе міліцыі. Двое ўжо маюць за плячыма “хімію” за збіццё 55-гадовага вяскоўца.
- Я вырашыў прабівацца да крамы. Збівалі з ног, білі нагамі. 300 метраў прыйшлося прабівацца.
Мастак здолеў у краме выклікаць міліцыю – і хуліганы былі хутка затрыманыя.
- Адвезлі мяне, зняў пабоі. Але адразу я міліцыянтам заявіў, што мне не трэба нейкія заявы пісаць. Заўтра нядзеля – каб былі зранку ў царкве, адстаялі службу, спавядаліся, прычасціліся і пацалавалі крыж. Я сказаў міліцыянтам, што аддаю іх на рукі Госпада. Калі ж не – то буду тады караючай дзясніцай Госпада.
У 9.30, як кажа мастак, усе пяцёра былі “пастроены у царкве”.
- Я іх пастроіў па ступені граха: хто першы біў, хто лаяўся на мову, хто (адзін з іх) прасіў не чапаць мяне. Яны выканалі ўсе ўмовы, таму я напісаў заяву аб неўзбуджэнні крымінальнай справы. Асабістага выбачэння не хацеў, сатысфакцыю атрымаў у царкве.
Алесь Пушкін зараз адчувае сябе яшчэ кепска.
- Усё баліць. Баляць ныркі, рэбры, пячонка, пальцы. На правай руцэ, якой малюю для гэтай краіны, моцна пашкоджаны палец. Не веру, што ў нейкай іншай краіне, напрыклад, суседняй Польшчы, будуць збіваць мастака за тое, што ён размаўляе на сваёй мове. Вось ён – вынік выхавання ў нашых школах, у нашым грамадстве.
