Навiны
- У прадстаўнікоў Яраслава Раманчука канфіскавалі “Народную Волю”
- Пиар-менеджер Тимоти Белл подписал контракт с правительством Беларуси об улучшении имиджа страны
- У Беларусі акрэдытаваны 152 назіральнікі за парламенцкімі выбарамі
- Л.Ермошина: Партийный интерес к выборам уменьшился по сравнению с предыдущей парламентской избирательной кампанией
- П.Северинец: Со временем БХД будет иметь самую влиятельную фракцию в парламенте
- В Беларуси грядет крупный передел собственности
- А.Янукевіча выклікаюць ў міліцыю па справе 3 ліпеня
- А.Мілінкевіч пачаў збор подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў
- А.Лябедзька: Мы працуем не з лідэрамі, а са структурамі
- Кандидатами в депутаты Палаты представителей выдвинуты 44 действующих парламентария
- В Орше Сидорского встречали около 400 недовольных предпринимателей
- Аляксандр Мілінкевіч: “Паўтараць прапанову не мае сэнсу”
- Пачаўся судовы разгляд справы кандыдата ад АДС Аляксандра Меха
- Путин собирается пересмотреть отношения с Беларусью
- На ОГП бросают лучших сотрудников КГБ
МВФ патрабуе выкананьня ўмоваў
Місія Міжнароднага валютнага фонду працягвае перамовы ў Менску аб выдзяленьні Беларусі крэдыту на 2 мільярды даляраў.
Нагадаем, місія пачала працу ў Менску 27 кастрычніка і спачатку плянавала завяршыць перамовы 6 лістапада. Аднак потым працягнула сваю працу. Калі будзе прынятае рашэньне адносна крэдыту Беларусі, пакуль што невядома.
“Місія працягвае перамовы зь беларускімі ўладамі”, – сказала супрацоўніца сталага прадстаўніцтва МВФ у Беларусі Юлія Лыскова. Ніякіх іншых падрабязнасьцяў у прадстаўніцтве не паведамляюць.
Аднак перамовы яўна зацягнуліся. Адзін з прадстаўнікоў Нацыянальнага банку Беларусі сказаў, што МВФ мае стандартную працэдуру: фонд дае крэдыт на пэўных умовах, якія аднолькавыя для ўсіх краін. Да прыкладу, сярод патрабаваньняў – скарачэньне бюджэтнага фінансаваньня, лібэралізацыя, правядзеньне дэвальвацыі валюты. Маўляў, “гэта набор рэцэптаў, якія былі й 20 гадоў таму”. Беларускі бок настойвае, што эканомікі ўва ўсіх розныя “і няма краіны, да прыкладу, дзе дэвальвацыя дапамагла падняцца”.
Таму, паводле прадстаўніка Нацыянальнага банку Беларусі, працягваецца рабочы абмен думкамі. Беларускі бок ужо выклаў сваю пазыцыю, “а якое рашэньне яны прымуць, гэта ўжо права МВФ”. //Радыё "Свабода"
