Навiны
- У сядзібе БНФ абмеркавалі сусьветны фінансавы крызіс
- Прокуратура вновь "закрывает глаза" на нарушения
- Предприниматели: происходящее в Беларуси напоминает 30-е годы
- Флэш-моб "Станем за журналистику" (фото)
- Кабякоў атрымаў “хатняе заданьне” ад Эўракамісіі
- Мур: Избрание нового президента США не повлияет на белорусско-американские отношения
- Сергей Калякин: политика США в отношении Беларуси сохранит преемственность
- Вячорка: Национальные интересы США не меняются с приходом нового президента
- Лебедько: Внимание США к Беларуси останется серьезным
- Барак Обама победил на выборах президента США
- З былога кандыдата ў дэпутаты праз суд будзе спагнана 1,7 млн. рублёў
- Политневыездные будут протестовать
- Лукашенко убеждает народ, что чрезвычайщины нет
- Банковская система сжимается как шагреневая кожа
- КГБ изучает цитаты Лукашенко и Лебедько
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110
Вольга Абрамава: Мае выбаршчыкі стыхійна пратэстуюць
Цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава нечакана не патрапіла ў лік новаабраных дэпутатаў. Вынікамі выбараў па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 была здзіўленая не толькі яна, але і яе выбаршчыкі, якія пачалі пратэставаць і нават стварылі стыхійны "Камітэт па абароне дэпутата Абрамавай". Яны плануюць абыйсці ўсе кватэры і запытацца, за каго галасавалі людзі."
Паводле афіцыйных звестак, Вольга Абрамава набрала толькі 30% галасоў (спачатку называлася лічба 24%) і прайграла галоўнаму вучонаму сакратару Нацыянальнай Акадэміі навук Мікалаю Казаку.Вольга Абрамава: "Я, вядома, не думала, што настолькі дзіўная будзе выстаўленая лічба".
Паводле Абрамавай, атрымліваецца, што, калі верыць такім вынікам галасавання, людзі не падтрымалі яе за ўсё тое добрае, што яна ім зрабіла:
"Што ім глыбока агіднае ўсё, што я зрабіла. Тое, што я - адзіная, якая галасавала супраць адмены льготаў, і тое, што я прапаноўвала вярнуць усе сацыяльныя гарантыі, і тое, што я дамагалася для пенсіянераў льготнага праезду ў дачны перыяд".
Пакуль яшчэ дэпутат Вольга Абрамава працягвае гэты пералік, які, сапраўды, уражвае. І тое, што людзі ў яе акрузе не збаяліся пратэставаць, пацвярджае ейныя словы.
Вольга Абрамава: "Тое, што людзі настолькі былі раз'юшаныя, што так абыходзяцца з іх меркаваннем, гэта мяне здзівіла. І гэта людзі, якія ў сваёй большасці былі заўсёды за ўладу".
Цяпер Абрамава падбадзёрвае сваіх выбаршчыкаў і абяцае ім, што на працягу бліжэйшых чатырох гадоў будзе ім дапамагаць на грамадскіх пачатках:
"Пасля 1996 года, калі я была адлучаная ад выканання дэпутацкіх абавязкаў пасля канстытуцыйнага рэферэндума (праз 10 месяцаў пасля абрання дэпутатам), я чатыры года працягвала на грамадскіх пачатках вельмі актыўна працаваць у сваёй акрузе".
Еўрарадыё
