Навiны
- У сядзібе БНФ абмеркавалі сусьветны фінансавы крызіс
- Прокуратура вновь "закрывает глаза" на нарушения
- Предприниматели: происходящее в Беларуси напоминает 30-е годы
- Флэш-моб "Станем за журналистику" (фото)
- Кабякоў атрымаў “хатняе заданьне” ад Эўракамісіі
- Мур: Избрание нового президента США не повлияет на белорусско-американские отношения
- Сергей Калякин: политика США в отношении Беларуси сохранит преемственность
- Вячорка: Национальные интересы США не меняются с приходом нового президента
- Лебедько: Внимание США к Беларуси останется серьезным
- Барак Обама победил на выборах президента США
- З былога кандыдата ў дэпутаты праз суд будзе спагнана 1,7 млн. рублёў
- Политневыездные будут протестовать
- Лукашенко убеждает народ, что чрезвычайщины нет
- Банковская система сжимается как шагреневая кожа
- КГБ изучает цитаты Лукашенко и Лебедько
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110
Гэта быў выбар аднаго чалавека, які выбіраў паміж Масквой і Еўропай
28 верасня ў Беларусі выбіралі не дэпутатаў... Насамрэч, гэта быў выбар аднаго чалавека, які выбіраў паміж Масквой і Еўропай. Такое меркаванне выказаў адзін з экспертаў, з якімі пагутарыла Еўрарадыё.“Лукашэнка даказаў усім, што ідзе на Усход”, - кажа ў інтэрв’ю Еўрарадыё палітычны аглядальнік краін Усходу ў “Газеце выборчай” Вацлаў Радзівіновіч "
Вацлаў Радзівіновіч: “Было зразумела, што сутнасць гэтых выбараў была не ў тым, каб выбраць “палатку”, як яе ў вас называюць... Гэта быў выбар аднаго чалавека, які выбіраў паміж Масквой і Еўропай. І ён, не дазволіўшы нікому з апазіцыянераў патрапіць у парламент, даказаў, што ідзе на Усход. Што ягоны выбар – гэта Масква”.Ці былі гэтыя выбары адметнымі ў параўнанні з мінулымі? Палітолаг Уладзімір Мацкевіч мяркуе, што яны прайшлі па старым сцэнары. Ёсць выбарчая тэхналогія, якая працуе вельмі добра ўжо 15 год. На наступных выбарах уладам увогуле не давядзецца хвалявацца пра вынікі:
“Зараз тэхналогія адпрацаваная. І я думаю, што гэта ўжо апошні раз, калі ўлады ўвогуле яшчэ неяк хваляваліся наконт вынікаў. Больш, я думаю, і хвалявацца ўжо не будуць”.
Адзінае, чым сапраўды сталі адметнымі гэтыя выбары —стала відавочна, што арганізаванай, здольнай да супраціву апазіцыі ў Беларусі няма. Вось што кажа Уладзімір Мацкевіч:
“Сапраўды больш-менш адпусцілі апазіцыйных кандыдатаў, каб яны маглі працаваць самі. Усім стала відавочна, што на сённяшні дзень апазіцыі, як арганізаванай сілы, здольнай да супраціву і змаганняў у электаральным полі, проста няма. Вось гэта змянілася – тое, што гэта стала проста відавочным”.
Спадар Мацкевіч упэўнены, што нават калі б улады зрабілі падлік галасоў яшчэ больш празрыстым, нават тады вынікі не змяніліся б. Такое ж меркаванне ў інтэрв’ю Еўрарадыё выказаў і палітолаг Юрый Шаўцоў. Эксперт кажа, што вынікі выбараў адпавядаюць рэальнай вазе апазіцыі. А можа нават і занадта вялікія:
“Вынік выбараў для апазіцыі – нават тыя лічбы, якія былі названыя, яны занадта высокія для беларускай”.
Гэтыя выбары сталі больш дэмакратычнымі, чым былі раней, лічыць спадар Шаўцоў:
“Чаму? У выбарах прынялі ўдзел практычна па ўсіх акругах апазіцыйныя кандыдаты, менш выкарыстоўвалася чорных тэхналогій уладамі ў адносінах да апазіцыйных кандыдатаў. З гэтага боку яны безумоўна больш дэмакратычныя. Сам фон, на якім яны праходзілі вельмі істотна паменшыў канфліктнасць паміж уладай і апазіцыяй. А таксама паміж дзяржавай і Захадам”.
Па словах Юрыя Шаўцова Еўропе варта было б прызнаць гэтыя выбары, бо інакш беларуская апазіцыя занадта радыкалізуецца:
“Выбары трэба прызнаваць, бо інакш нашая апазіцыя радыкалізуецца яшчэ болей, бо яны тады сканцэнтруюцца на тым, каб стаць трэцім кутом у перамовах паміж Захадам і Беларуссю”.
Але пакуль АБСЕ выбары не прызнала. Як будзе сябе паводзіць Еўропа далей, і што будуць рабіць беларускія ўлады і апазіцыя, мы ў хуткім часе пабачым.
Еўрарадыё
