Навiны
- У сядзібе БНФ абмеркавалі сусьветны фінансавы крызіс
- Прокуратура вновь "закрывает глаза" на нарушения
- Предприниматели: происходящее в Беларуси напоминает 30-е годы
- Флэш-моб "Станем за журналистику" (фото)
- Кабякоў атрымаў “хатняе заданьне” ад Эўракамісіі
- Мур: Избрание нового президента США не повлияет на белорусско-американские отношения
- Сергей Калякин: политика США в отношении Беларуси сохранит преемственность
- Вячорка: Национальные интересы США не меняются с приходом нового президента
- Лебедько: Внимание США к Беларуси останется серьезным
- Барак Обама победил на выборах президента США
- З былога кандыдата ў дэпутаты праз суд будзе спагнана 1,7 млн. рублёў
- Политневыездные будут протестовать
- Лукашенко убеждает народ, что чрезвычайщины нет
- Банковская система сжимается как шагреневая кожа
- КГБ изучает цитаты Лукашенко и Лебедько
Рэчыца: У камісіі вылучаліся па-рознаму, але падпарадкаваны аднаму начальніку
Рэчыцкай выбарчай акрузе ў дэпутаты “ад улады” вылучаецца начальнік фінансавага аддзела Рэчыцкага райвыканкама Ала Ісачанка. Ад райвыканкама ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключаны 32 чалавекі. Ад дэмакратычных сіл у дэпутаты вылучаецца Валерый Пуціцкі. З 24 прадстаўнікоў дэмсіл, якія былі вылучаны, райвыканкам уключыў у камісіі трох чалавек. Многія камісіі ўтвораны з работнікаў адной арганізацыі.
Такім чынам, яны знаходзяцца ў залежнасці ад начальства. Напрыклад: на Пралетарскім выбарчым участку камісія складаецца з 11 чалавек, з іх 10 вылучаны ад падраздзяленняў упраўлення "Рэчыцанафта". І адзін чалавек, Л. А. Кавалеўская, вылучана шляхам збору подпісаў, аднак і яна - работнік гэтага ж прадпрыемства.
На Лячэбным участку ва ўчастковай камісіі – 9 чалавек, усе – работнікі бальніцы. 8 з іх вылучаны ад аддзяленняў бальніцы і адзін ад райвыканкама. Аднак пра многіх членаў камісій у газеце напісана, што яны вылучаны ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Што схавана за гэтай фармулёўкай?
У раённым аддзяленні Беларускай дзяржаўнай страхавой арганізацыі “Белдзяржстрах” знаходзіцца камісія Маладзёжнага выбарчага ўчастку. У камісіі – 12 чалавек. 8 з іх вылучаны шляхам збору подпісаў, аднак усе яны – работнікі “Белдзяржстраха”. Сакратар камісіі Наталля Стрэльчанка вылучана ад “Белдзяржстраха”, а старшыня Людміла Чыжык – ад райвыканкама. У дзяржаўных зводках фігуруюць лічбы пра тое, што ў камісіях нямала прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.
У Рэчыцкай акрузе гэта выглядае так: 19 чалавек – ад афіцыйных прафсаюзаў, якія кантралююцца дзяржавай, і 12 – ад праўрадавага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
