Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
У Беларусі акрэдытаваны 152 назіральнікі за парламенцкімі выбарамі
У Беларусі акрэдытаваны 152 назіральнікі за парламенцкімі выбарамі. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Чатыры назіральнікі акрэдытаваны ў Цэнтрвыбаркаме, 30 — уваходзяць у склад місіі назіральнікаў ад СНД. Астатнія акрэдытаваны ў акружных выбарчых камісіях і, як правіла, прадстаўляюць палітычныя партыі. Пасведчанне замежнага назіральніка № 1 было ўручана 29 ліпеня выканаўчаму сакратару СНД Сяргею Лебедзеву. Усяго ў місіі назіральнікаў ад Садружнасці будуць працаваць прыблізна 300 чалавек.
29 ліпеня ў Беларусь прыехалі і першыя тры прадстаўнікі місіі назіральнікаў АБСЕ. Яны займаюцца тэхнічнымі пытаннямі забеспячэння дзейнасці доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ. Доўгатэрміновыя назіральнікі прыбудуць у Беларусь 17—18 жніўня. Плануецца, што іх будзе прыблізна 40 чалавек. Апрача таго, за некалькі дзён да выбараў запланаваны прыезд кароткачасовых назіральнікаў — прыкладна 300 чалавек.
БелаПАН
