Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
А.Лябедзька: Мы працуем не з лідэрамі, а са структурамі
Абранне Анатоля Ляўковiча старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Грамада) на з’ездзе 3 жнiўня выклiкала пратэсты як унутры партыi, так i ў апазiцыйным асяродку. Прычына ў тым, што А.Ляўковiч змянiў на гэтай пасадзе палiтвязня Аляксандра Казулiна, якога з’езд прызначыў ганаровым старшынём Грамады.
Мiж тым, з’езд Грамады дэ-юрэ замацаваў сiтуацыю, якая склалася Грамадзе дэ-факта: i да, i пасля з’езда фактычным кiраўнiком партыi з’яўляўся Анатоль Ляўковiч, Анатоль Ляўковiч прадстаўляў БСДП (Грамада) у стасунках з АДС. Былыя палітвязнi, да прыкладу, прынялi адмысловую заяву, у якой выказалi «рашучы пратэст дзеянням Анатоля Ляўковіча і ягонай каманды…”. Як ацэньваюць кадравае рашэнне партыi-партнёра калегi па А’бяднаных дэмакратычных сiлах? Цi не адабецца кадравае прызначэнне на сiтуацыi ўнутры АДС? Пра гэта разважае старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыi Анатоль Лябедзька.
-Я не з’яўляюся дарадцам сацыял-дэмакратычнай партыi, нi са мной, нi з партыяй нiхто не кансультаваўся. Кадравыя рашэннi – гэта ўнутраная справа партыi, у нашым выпадку – Грамады. Iншая справа, што час для кадравых перамен выбраны не самы лепшы. Зараз трэба займацца парламенцкай кампанiяй, а не высвятляць адносiны ўнутры партыi цi памiж асобамi, памiж асобнымi палiтыкамi. Спадзяюся, што рашэнне, прынятае з’ездам БСДП (Грамада), не прывядзе да чарговага драблення партыi, кланiравання сацыял-дэмакратычных партый. На жаль, сiтуацыя насамрэч такая, што хутка колькасць сацыял-дэмкратычных партыяў у Беларусi можа параўнацца з колькасцю сацыял-дэмакратаў. Што датычыць каалiцыйнай супрацы, то мы працуем не з асобамi, не з лiдэрамi – мы працуем са структурамi. З Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) мы працавалi, працуем i – спадзяюся – будзем працаваць. Мы зыходзiм з пазiцыi: моцныя суб’екты – моцная каалiцыя. Калi кадравыя рашэннi спрыяюць узмацненню партыi – за кошт лiдэраў, цi за кошт iншых складнiкаў – такiя перамены мы толькi вiтаем.
camarade.biz
