Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Л.Баршчэўскі: У Лідзе збіраць подпісы - адно задавальненне
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі ўключаны ў склад некалькіх ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за вылучэнне сяброў партыі ў кадыдаты ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў. 31 ліпеня ён выяжджаў у Ліду, каб папрацаваць у камандзе вядомага рэгіянальнага лідэра Партыі БНФ Станіслава Судніка. Лявон Баршчэўскі дзеліцца сваімі ўражаннямі:
- Учора я з падпіснымі лістамі за Станіслава Судніка абыйшоў некалькі дзясяткаў кватэраў жыхароў Ліды. У гэтым горадзе збіраць подпісы – адно задавальненне! Мой абыход доўжыўся каля дзвюх з паловай гадзінаў, і я прынёс у скарбонку ініцыятыўнай групы нашага актывіста 22 подпісы. Яшчэ 5 альбо 6 чалавек згаджаліся падпісацца за Станіслава Судніка, але на момант майго прыходу ня мелі сапраўдных пашпартоў альбо іншых дакументаў, што засведчваюць іх асобу. Гэта прытым, што ў 65% кватэраў у дамах, дзе я хадзіў, на гэты час (з 18.00. да 20.30.) нікога не было.
Уразіла тое, што абсалютная бальшыня тых, хто ахвотна ставіў свой подпіс, былі пенсіянеры, людзі паважнага веку. Маладзейшых я аб той пары амаль што нідзе не засьпеў. Выразную нязгоду падпісвацца за кандыдата Партыі БНФ выказала толькі каля 10% лідчанаў, да якіх мне ўдалося звярнуцца. Усё гэта сведчыць пра тое, што Партыя БНФ перастала быць “страшылкай” у шмат каго з людзей старэйшага веку. А ў тым, што сярод маладзейшых досыць шмат прыхільнікаў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, і яны здольныя прагаласаваць за дэмакратыю 28 верасьня, я не сумняваюся.
Шэраг людзей, з якімі мне давялося размаўляць у лідскіх кватэрах, выказваў сур’ёзную занепакоенасць перспектывамі грабежніцкай прыватызацыі, якую рыхтуе (і ўжо не толькі рыхтуе, а і здзяйсняе) ў Беларусі яе кіраўніцтва. Шмат хто таксама ня верыць у тое, што на вераснёўскіх выбарах галасы будуць справядліва падлічаныя. Тым не менш, мы атрымалі нямала пажаданняў поспеху ад простых грамадзянаў.
У кампаніі збору подпісаў за Станіслава Судніка ўчора ўзяў удзел таксама кіраўнік абноўленай Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Мальчык, які меў ад гэтай акцыі ўражанні.
прэс-служба Партыі БНФ
