Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Каму дастанецца МАЗ?
У чэрвені віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка абвясціў аб пачатку ў краіне масавай прыватызацыі. Адным з першых у спісе на продаж стаіць Мінскі аўтамабільны завод. Гэта брэнд Беларусі. Таму, здавалася б, інфармацыя аб яго продажы павінна быць празрыстай. Але яна амаль закрытая як для грамадскасці, так і для супрацоўнікаў завода.
Аб магчымых пакупніках МАЗа можна толькі здагадвацца. Найбольш верагодны з іх -- Алег Дзерыпаска – кіраўнік расійскага холдынга «Базавы элемент». На прадукцыю МАЗа паступае з Яраслаўскага маторнага завода, што пад кантролем Дзерыпаска, 90% рухавікоў. У 2001 годзе Алег Дзерыпаска хацеў набыць МАЗ за 50 мільёнаў долараў. Тады такі кошт не задаволіў Беларусь. Вядома таксама, што нядаўна ён меў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнка, на якой ішла гаворка аб прыватызацыі МАЗа.
У той жа час сярод прэтэндэнтаў на пакупку МАЗа быў і КамАЗ. Паводле меркавання аналітыкаў, пакупка МАЗа дазволіла б Групе «ГАЗ» пашырыць вытворчы партфель за кошт сядзельных цягачоў, а КамАЗу – пераадолець недахоп магутнасцяў.
Але нам удалося пагаварыць з супрацоўнікам завода, які не пажадаў сябе называць, але паведаміў, што з 1 студзеня МАЗ стане акцыянерным таварыствам і сказаў, у чыіх руках будуць акцыі:
- Завод дакладна акцыянуецца. Па маёй інфармацыі, 100% акцый будзе ў дзяржавы. Людзі на заводзе не валодаюць сітуацыяй, як там і што. Акрамя асобных супрацоўнікаў гэта нікога асабліва не хвалюе.
За аналізам сітуацыі мы звярнуліся да эксперта. Эканаміст Леанід Заіка патлумачыў, што валоданне дзяржавай кантрольным пакетам акцый было б неблагім варыянтам. Але, калі пасля прадаваць МАЗ, трэба захоўваць нацыянальныя інтарэсы. Здзіўляе такі хуткі продаж завода – да 1 студзеня.
-Рэструктурызацыю такіх вялікіх прадпрыемстваў трэба рабіць вельмі доўга – 5--10 год, -- кажа Леанід Заіка фармаваць моцную фінансава-прамысловую групу. У нас яе можна было б сфармаваць з МТЗ, транспартным машынабудаўніцтвам, і зрабіць нешта падобнае на буйныя еўрапейскія ці амерыканскія кампаніі. А такая спешка толькі нашкодзіць.
Пакуль толькі можна абвясціць, што будзе акцыянернае таварыства, можна абвясціць конкурс на аптымальную мадэль гэтага таварыства, прыцягнуць міжнародных, нацыянальных экспертаў. Пасля трэба паклапаціцца пра стварэнне вельмі моцнай каманды менеджэраў. Гэта важней, чым проста «памяняць шыльду на дзвярах».
Леанід Заіка патлумачыў таксама на першы погляд незразумелую негалоснасць продажу завода:
- Улады і чыноўнікі баяцца негатыўнага адказу, негатыўнай рэакцыі. Але ў любым выпадку, прадпрыемства трэба паступова рэструктураваць. І тут жа ўзнікае іншае пытанне: у людзей ёсць на руках ваўчары. Яны могуць купіць, скажам 30% акцый МАЗа, можа памяняць іх на ваўчары, альбо 20% на ваўчары і 20% купіць за грошы. І беларусы будуць самі акцыянерамі МАЗа. Чаму так не робіцца? Мяркую, таму, што няма вопыту, практыкі, і баяцца ісці з такімі прапановамі да Лукашэнкі, бо раптам ён звольніць пасля гэтага.
Пакуль жа МАЗ іААТ "Рускія машыны" блізкія да падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 жніўня паведаміў Уладзімір Сямашка.
Паводле яго слоў, "гэта не выкуп прадпрыемства, а стварэнне трохбаковай структуры, якая будзе ўключаць МАЗ, ААТ "Рускія машыны" і адзін з заходніх інвестыцыйных банкаў".
У планах урада па развіцці МАЗа — падваенне аб'ёму вытворчасці да 2013 года да 50 тысяч аўтамабіляў у год. "Мы ў стане за кошт уласных рэсурсаў рэалізаваць гэты план, але з прыходам інвестара гэтыя тэрміны можна будзе скараціць у 1,5 раза".
Намеснік міністра прамысловасці Беларусі Генадзь Свідзерскі паведаміў, што ў канцы жніўня плануецца правесці сумесную калегію Міністэрства прамысловасці Беларусі і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі, на якой "будуць абмяркоўвацца пытанні вытворчай кааперацыі, зліцця прамысловых патэнцыялаў".
Інфармацыйны цэнтр АДС
