Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Збор подпісаў: усё згодна з планам
31 ліпеня Прэзідыум Палітрады АДС падлічыў колькасць кандыдатаў ад адзінага спісу апазіцыі, якія працягваюць удзел у выбарчай кампаніі. Згодна з канчатковымі дадзенымі, барацьбу за дэпутацкія мандаты працягваюць 105 дэмакратычных актывістаў.
Пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты адзіны спіс АДС паменьшыў на пяць чалавек. Групы трох кандыдатаў – Змітра Вінагарадава, Уладзіміра Паклонскага і Пятра Кузняцова – былі па розных падставах не зарэгістраваныя акруговымі камісіямі. Яшчэ два актывісты Аб’яднаных дэмакратычных сіл не вытрывалі ціску з боку ўладаў і добраахвотна адмовіліся ад удзелу ў выбарчым марафоне. Тым не менш, партыйныя лідэры вынікамі вылучэння кандыдатаў задаволеныя. Кажа сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька:
- На сённяшні дзень, калі падсумаваць вынікі, то яны, у асноўным, усё ж такі пазітыўныя. Мы закрылі больш за 100 акругаў. Там працуюць ініцыятыўныя групы. У склад кожнай з іх уваходзіць не менш за 15 актывістаў, а ў некаторых колькасць сябраў перавышае нават 80 чалавек. Гэта азначае, што кожны вечар тысячы людзей працуюць, і маюць матывацыю працаваць.
Анатоль Лябедзька кажа, што летам палову мінчукоў не магчыма застаць у кватэрах – хто знаходзіцца на лецішчах, хто адпачывае за мяжой. Аднак тыя, з кім давялося паразмаўляць асабіста яму – большай часткай гатовыя прагаласаваць на выбарах за кандыдата-прыхільніка зменаў:
- За тры апошнія вечары, якія я прысвяціў збору подпісаў, мне патрапіліся толькі трое апантаных лукашыста. Усе астатнія, асабіста прыхільнікі дэмакратычных зменаў, ставяцца да нас вельмі станоўча. І размова з імі ідзе нармальна. Але адчуваецца, што ў людзей няма веры ў тое, што можна змяніць сітуацыю. Гэта ёсць расчараванне папярэднімі выбарчымі кампаніямі. Але разам з тым гэтыя выбаршчыкі вельмі ўдзячныя, што ёсць людзі, якія спрабуюць прынесці гэтыя змены.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч таксама кажа, што працэс збору подпісаў ідзе згодна з планам. Пакуль з сур’ёзнымі праблемамі выбаршчыкі не сутыкнуліся:
- У нас пакуль няма стаханаўцаў, якія сабралі б больш за 1 тысячу подпісаў. Мы такой мэты і не ставім. Мы працуем паводле плана. І перададзім у камісіі неабходную колькасць подпісаў. А можа быць, нават і больш. Зараз у нас шмат сіл аднімае падрыхтўка да пазачарговага з’езду, які прызначаны на 3 жніўня.
Між тым, ужо сталі вядомыя і каманды-перадавікі, якія сабралі больш за тысячу подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Сярод іх лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, прадпрымальнік з Барысава Віктар Гарбачоў, жодзінскі актывіст АГП Аляксандр Ваўчанін, а таксама прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі – Зміцер Кухлей і Дзяніс Садоўскі. Пра гэта паведаміў каардынатар аргкамітэта БХД Павел Севярынец:
- Там моцныя каманды, маладыя моцныя кандыдаты. І стаўка ідзе на тое, што патрэбныя палітыкі новага пакалення. Гэта людзям падабаецца. Зміцер Кухлей у свае 20 з нечым гадоў ужо, напрыклад, з’яўляецца дэпутатам гарадскога савету. У людзях нешта абуджаецца, калі яны бачаць маладых, энергічных, беларускамоўных кандыдатаў. Яны з задавальненнем за іх падпісваюцца і падтрымліваюць.
Калі маладыя дэмакраты самастойна збіраюць подпісы, то за некаторых праўладных прэтэндэнтаў людзей прымашаюць аддаваць свае подпісы, выкарыстоўваючы адмінстратыўны рэсурс. Аднак ёсць і зусім беспрэцэдэнтныя факты парушэння заканадаўства, пра якія распавядае П.Севярынец:
- У 23-й Лепельскай выбарчай акрузе кандыдат ад улады ўжо нават выбарчы мітынг паспеў правесці на папяровай фабрыцы. Крычаў: «Галасуйце за мяне. Я абяцаю тое, тое і тое!» Нашыя актывісты «выпалі ў асадак». Таму што перыяду агітацыі яшчэ і блізка няма.
Аднак на такія відавочныя парушэнні заканадаўства акруговыя камісіі ўвагі не звяртаюць. Замест гэтага арганізатары выбараў засяродзілі сваі намаганні на фармаванні ўчастковых камісіяў. Гэты працэс, нагадаем, павінен скончыцца 10 жніўня.
Інфармацыйны цэнтр АДС
