Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118
З.Дашкевіч: Браць удзел у выбарах цяпер несвоечасова
Лідэр “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч перакананы: удзельнічаць у выбарах паводле цяперашняга сцэнару ўладаў — несвоечасова.
На думку маладога палітыка, выбарчы працэс — гэта перадусім дыялёг паміж уладай і апазыцыяй, паміж уладай і грамадзтвам. Калі такога дыялёгу няма, то ўдзел у выбарах з загадзя вядомым фіналам — глупства:
“Апазыцыйныя дэпутаты ў Палаце прадстаўнікоў быць павінны. Але кожны здаровы дэмакрат мусіць даць адказ на пытаньне: ці прызначыць туды Лукашэнка сапраўдных дэмакратаў? Я яшчэ не сустракаў ніводнага лідэра дэмакратычнага руху, нават сярод самых апантаных прыхільнікаў выбарчай кампаніі, які б заяўляў: так, Лукашэнка правядзе дэмакратычныя выбары. Прыкладам, Калякін кажа: Лукашэнка прызначыць таго, каго захоча — слабейшага, на каго будзе мець кампрамат і г.д. Лябедзька кажа: удзел у выбарах без патрабаваньняў — гэта ўдзел у лахатроне. Гэтыя палітыкі разумеюць абсалютна, што адбываецца ў выбарчай кампаніі, але з тых ці іншых прычын у ёй удзельнічаюць.
Аналізуючы інфармацыйную прастору, заяву гэтых лідэраў, бачу толькі адну розьніцу паміж выбарчай кампаніяй і кампаній байкоту. Прыхільнікі выбараў кажуць: мы паглядзім, ці будзе гэтая кампанія дэмакратычнай, і тады прымем рашэньне — байкатаваць — не байкатаваць, здымаць — не здымаць кандыдатаў. Прыхільнікі ж байкоту заяўляюць: для нас дэмакратычнасьць выбарчай кампаніі відавочная ўжо зараз. Ужо цяпер можна даваць ацэнку гэтым выбарам, калі палітвязьняў толькі более, калі мірных дэманстрантаў зьбіваюць на вуліцах... Гаварыць пра нейкую дэмакратычнасьць не выпадае”.
Прэс-служба МФ