Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118
105 прадстаўнікоў адзінага спісу АДС працягваюць барацьбу за дэпутацкія мандаты
31 ліпеня Прэзідыум Палітрады АДС падлічыў колькасць кандыдатаў ад адзінага спісу апазіцыі, якія працягваюць удзел у выбарчай кампаніі. Згодна з канчатковымі дадзенымі, барацьбу за дэпутацкія мандаты працягваюць 105 дэмакратычных актывістаў.Пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты адзіны спіс АДС паменшыў на пяць чалавек. У ім засталося 105 прэтэндэнтаў. Такая лічба была агучаная падчас паседжання Прэзідыума Палітрады АДС у Мінску. Групы трох кандыдатаў – Змітра Вінагарадава, Уладзіміра Паклонскага і Петра Кузняцова – былі па розных падставах не зарэгістраваныя акруговымі камісіямі. Яшчэ два актывісты Аб’яднаных дэмакратычных сіл не вытрывалі ціску з боку ўладаў і дабраахвотна адмовіліся ад удзелу ў выбарчым марафоне. Тым не менш, партыйныя лідэры вынікамі рэгістрацыі груп задаволеныя. Кажа сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька:
- На сённяшні дзень, калі падсумаваць вынікі, то яны, у асноўным, усё ж такі пазітыўныя. Мы закрылі больш за 100 акругаў. Там працуюць ініцыятыўныя групы. У іх склад уваходзіць не менш за 15 актывістаў, а ў некаторых колькасць сябраў перавышае нават 80 чалавек. Гэта азначае, што кожны вечар тысячы людзей працуюць, і маюць матывацыю працаваць.
А гэта, паводле А.Лябедзькі азначае, што стратэгія, распрацаваная АДС, больш эфектыўная, чым прапановы некаторых палітычных суб’ектаў байкатаваць парламенцкія выбары:
- Падтрымліваць праект байкоту – гэта азначае, што ў гэты вечар людзі б займаліся чым заўгодна: пілі піва, глядзелі тэлевізар, ездзілі на летнікі, але б не працавалі з людзьмі.
Анатоль Лябедзька таксама падкрэсліў, што ў аб’яднаных дэмакратычных сіл яшчэ ёсць магчымасць закрыць апошнія 5 аругаў. Па першае, у некторыя з іх кандыдаты будуць вылучаныя праз партыйныя з’езды. А па-другое, кіраўніцтва АДС плануе правесці кансультацыі з дэмакратычнымі кандыдатамі, якія балатуюцца па праблемных акругах і прапанаваць некаторым з іх далучыцца да адзінага спісу апазіцыі.
Радыё Рацыя
