Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Цэнтрвыбаркам зацвердзіў склад назіральнага савета па кантролі за выкананнем правілаў агітацыі ў СМІ
На пасяджэнні 31 ліпеня Цэнтрвыбаркам зацвердзіў склад назіральнага савета па кантролі за выкананнем правілаў агітацыі ў СМІ.У склад назіральнага савета ўвайшлі першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, дырэктар грамадскага прэс-цэнтра Дома прэсы Таццяна Бялова, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты "Советская Белоруссия" Міхаіл Лябедзік, намеснік дырэктара Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі Ала Рыжкевіч, намеснік дырэктара Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Пётр Раманчук, першы намеснік старшыні Беларускага саюза журналістаў Рыгор Сакалоўскі, галоўны рэдактар газеты "Мінская праўда" Мікалай Шлома.
Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў, што назіральны савет будзе сачыць за выкананнем СМІ пры асвятленні агітацыйнай кампаніі норм выбарчага заканадаўства і закона аб друку, а таксама за забеспячэннем роўных магчымасцей для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты.
Ён падкрэсліў, што канкрэтныя меры да СМІ назіральны савет прыняць не зможа — яго рашэнні будуць насціь рэкамендацыйны характар. У савета ёсць права разглядаць інфармацыйныя спрэчкі, што ўзнікаюць, і даваць рэкамендацыі кіраўнікам СМІ.
БелаПАН
