Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Актывіст АДС асуджаны на 10 сутак і аштрафаваны на 1 тысячу долараў
Бабруйскі раённы суд пакараў палітыка, патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты ад дэмакратычных сілаў Алеся Чыгіра 10 суткамі арышту й штрафам у памеры 60 базавых велічыняў - гэта два мільёны сто тысяч рублёў.
Судзя Бабруйскага раённага суда Аляксей Клімаў прызнаў палітыка вінаватым у здзяйсненні дробнага хуліганства, непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі і пашкоджанні транспартнага сродку - таксоўкі, паведамляе “Радыё Свабода”.
Празь пяць дзён прысуд уступіць у сілу. За гэты час у Алеся Чыгіра будзе магчымасць абскардзіць пастанову ў магілёўскім абласным судзе. Алесь Чыгір вінаватым сябе не прызнае і зазначае, што прысуд палітычна матываваны.
- Ён разлічаны на тое, каб я спыніў сваю выбарчую кампанію, але я таго не зраблю. Бліжэйшымі днямі я абскарджу пастанову бабруйскага суду”,- зазначыў “Свабодзе” Алесь Чыгір.
Алеся Чыгіра затрымалі позна ўвечары 29 траўня, калі ён з сям’ёй вяртаўся ад сваякоў дадому таксоўкай. Пасля таго, як з таксістам разлічыліся, Алесь папрасіў у яго чэк на аплату; той адразу пачаў канфліктаваць. К
алі жонка Чыгіра з дачкой выйшлі з машыны, таксіст адразу ж паехаў, ня даўшы выйсці самому Алесю. Кіроўца спыніўся толькі каля міліцэйскага патруля, які даставіў палітыка ў пастарунак. У пастарунку, паводле спадара Чыгіра, яго моцна збілі.
Алесь Чыгір трынаццаць гадоў настаўнічаў у бабруйскай сярэдняй школе № 8. У 2006 годзе яго звольнілі, не падоўжыўшы кантракту. На знак пратэсту ён прыкуў сябе да агароджы перад будынкам Бабруйскага гарвыканкаму. За гэтую акцыю пратэсту яго пакаралі тады 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.
Ад 2003 да 2007 году Алесь Чыгір быў дэпутатам Бабруйскага гарсавету. Ён жанаты, мае трох непаўналетніх дзяцей.
charter97.org
