Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
40 выбарчых участкаў для галасавання будуць створаныя за межамі Беларусі
40 выбарчых участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будуць створаныя за межамі Беларусі. Як паведаміў Рацыі сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, іх геаграфія вельмі шырокая. Яна ахоплівае 32 краіны свету:
- Геаграфія выбарчых участкаў ляжыць ад Японіі, праз Кітай, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, Еўропу ды ЗША.
Аднак, як адзначыў сакратар ЦВК, толькі ў дзвух краінах – Расіі і Польшчы – будуць створаныя па 4 выбарчыя участкі. У Польшчы беларускія грамадзяне цягам 23-28 верасня змогуць прагаласаваць у Варшаве, Гданьску, Беластоку і Белай Падляскай. А ў Расіі - у Маскве, Санкт-Пецербургу, Калінінградзе і Краснадары. Па два выбарчых участкі будуць створаныя ў Латвіі (у Рызе і Даўгаўпілсе) і Германіі (у Берліне і Бонне).
У астатніх 28 краінах, у тым ліку ў Літве і ва Ўкраіне, будуць працаваць па адному участку для галасавання. Паводле Мікалая Лазавіка, участкі адкрываюцца там, дзе будзе зарэгістравана больш за 20 выбаршчыкаў.
Пакуль дакладна не вядома, каму адыйдуць галасы замежных выбаршчыкаў. Традыцыйна іх прымацоўвалі да Кастрычніцкай выбарчай акругі ў Мінску, дзе знаходзіцца будынак МЗС. На гэты раз іх падзеляць пароўну на дзве акругі.
Радыё Рацыя
