Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Партыя Гайдукевіча усё ж ідзе на выбары
Праз пяць дзён пасля гучнай заявы аб спыненні свайго ўдзелу ў выбарчай кампаніі Ліберальна-дэмакратычная партыя паведаміла, што ўсё ж такі гэтае пытанне будзе вынесеная на разгляд дэпутатаў пазачарговага з’езду. Ён прызначаны на 4 жніўня. Але журналісты на мерапрыемства запрашацца не будуць.
Пазачарговы з’езд ЛДП пройдзе ў вялікай таямніцы. Паводле лідэра партыі Сяргея Гайдукевіча, на ім будуць вырашацца стратэгічныя пытанні, якія тычацца ўдзелу альбо няўдзелу ліберальных дэмакратаў у выбарах. Сам палітык кажа, што калі ЛДП пажадае, то вылучыць на парламенцкіх выбарах 110 кандыдатаў – па 1 у кожную акругу. Аднак вырашаць гэта павінны дэлегаты.
Нагадаем, што яшчэ пяць дзён таму Вышэйшы савет ЛДП распаўсюдзіў заяву, у якой казалася пра спыненне далейшага ўдзелу ліберальных дэмакратаў у выбарах. Сяргей Гайдукевіч тлумачыць узнікшую патрэбу ў правядзенні з’езду патрабаваннем рэгіянальных структур партыі, а таксама лістамі шэраговых грамадзянаў, якія вельмі занепакоены патэнцыйнай адсутнасцю ў спісе прэтэндэнтаў прадстаўнікоў ЛДП:
- Мне прыходзяць тысячы лістоў ад шэраговых грамадзянаў, партыйцы таксама патрабуюць праводзіць з’ед. Як дэлегаты вырашаць, так і будзе. Цалкам верагодна, што мы на ім вылучым вяліткую кольскасць дэлегатаў.
Між тым, па дадзеных Цэтрвыбаркаму, сярод прэтэндэнтаў, якія здалі ў акруговыя камісіі спісы сваіх ініцыятыўных груп, ёсць і прадстаўнік ЛДП. Але Сяргей Гайдукевіч гэты факт адвяргае. Паводле палітыка, нават калі нехта з партыйцаў і здаў спісы сваёй групы, то яго ўжо нельга лічыць сябрам ЛДП.
Радыё Рацыя
