Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118
Л.Ярмошына: Датэрміновае галасаванне - вельмі прагрэсіўная мера
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць датэрміновае галасаванне "вельмі прагрэсіўнай мерай". Аб гэтым яна заявіла 24 ліпеня падчас анлайн-канферэнцыі, якая была арганізавана на сайце БЕЛТА."Я лічу датэрміновае галасаванне вельмі прагрэсіўнай мерай, вельмі зручнай для выбаршчыкаў. У сілу таго, што гэта — магчымасць удзельнічаць у выбарах усім, нават тым, у каго нядзеля занята пад іншыя важныя справы. Таму я за тое, каб гэты інстытут захоўваўся, тым больш што ён мае месца быць у тым ліку ў такіх "эталонах дэмакратыі", як, напрыклад, Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе практыкуецца датэрміновае галасаванне ад 3 да 45 сутак. Таму я лічу, што гэта зручна і павінна прымяняцца", — заявіла Л.Ярмошына.
Адказваючы на пытанне, ці не стварае гэты інстытут глебу для лішніх негатыўных выказванняў наконт фальсіфікацыі выбараў, кіраўнік ЦВК зазначыла: "Глебу ў нас можа стварыць любы інстытут. Любое, нават вельмі добрае пачынанне можна ператварыць у падставу для крытыкі чаго-небудзь".
"Падставы для крытыкі ёсць у любой дзяржаве, у тым ліку і ў тых, адкуль прыехалі замежныя назіральнікі. Таму што ўсюды ёсць праблемы. Да слова, Капенгагенскае пагадненне, якое прадугледжвае назіранне за выбарамі, падпісана ў 1990-м годзе, але Вялікабрытанія дапусціла ў краіну назіральнікаў два гады таму, змяніўшы сваё заканадаўства. Дакладна так жа, здаецца, толькі на апошнія выбары прэзідэнта ЗША былі дапушчаны назіральнікі ў мізэрнай колькасці — 20 чалавек. Дагэтуль не пускала, па-мойму, на апошнія выбары толькі дапусціла назіральнікаў Польшча. Гэта значыць у заканадаўстве большасці дзяржаў наогул запрашэнне міжнародных назіральнікаў на выбары адсутнічае, прычым дзяржаў, якія сябе лічаць проста сімвалам дэмакратызму", — заявіла Л.Ярмошына.
"Што да Рэспублікі Беларусь — так, у нас ёсць недахопы, таму што выбары праводзяць жывыя людзі, ёсць такое паняцце, як чалавечы фактар. Што ж да крытыкі, якая гучыць у наш адрас, то яна тычыцца, перш за ўсё, вынікаў выбараў і, наогул, носіць замоўны характар. Прашу звярнуць увагу: гучыць яна з заходняга замежжа. І, наадварот, тыя, хто прыязджае з краін СНД, у захапленні ад усіх працэдур, якія прайшлі ў нашай краіне. Гэта гаворыць аб тым, што ісціна ляжыць дзесьці пасярэдзіне. Давайце не будзем забываць, што назіральная місія — гэта не незалежныя эксперты, гэта палітычная місія з замоўнымі мэтамі. Гэта трэба заўсёды памятаць і ставіцца да гэтага, скажам так, спакойна. Я ж езджу ў іншыя дзяржавы, бачу, як арганізуецца выбарчы працэс у іх, і магу сказаць — мы нічым не горшыя за іншых", — сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
БелаПАН
