Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Мілінкевіч увайшоў у склад ініцыятыўных груп 46 дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты
На бліжэйшы месяц лідэр Руху “За Свабоду” плануе наведаць 35 гарадоў, каб прыняць удзел у пікетах па збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў. Праграма паездак і сустрэч ахоплівае ўсе вобласці краіны і большасць раёнаў Мінска.
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч увайшоў у склад ініцыятыўных груп 46 дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Вядомы палітык намераны дапамагаць непраўладным кандыдатам у зборы подпісаў, а таксама скарыстаць магчымасці выбарчай кампаніі для непасрэдных сустрэч і гутарак з грамадзянамі краіны.
Акрамя пытанняў выбарчай кампаніі Аляксандр Мілінкевіч будзе размаўляць з людзьмі пра сённяшні палітычны і эканамічны стан у краіне, пытанне пабудовы АЭС у Беларусі, а таксама іншыя актуальныя праблемы, якія хвалююць жыхароў рэгіёнаў.
Аляксандр Мілінкевіч удзельнічае ў выбарчых кампаніях у якасці сябра ініцыятыўнай групы ці даверанай асобы дэмакратычных кандыдатаў не ўпершыню. Падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы 2007 года Мілінкевіч правёў агітацыйную кампанію ва ўсіх абласцях краіны. Сустрэчы з выбарцамі адбыліся прыкладна ў 40 гарадах і мястэчках.
Прэс-служба руху "За Свабоду"
