Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
МУС апублікавала фота падазраваных у тэракце 4 ліпеня
На інтэрнет-сайце МУС 23 ліпеня апублікавана пяць фотаздымкаў, зробленых у Мінску на канцэрце з нагоды Дня незалежнасці, падчас якога адбыўся выбух.Як гаворыцца ў паведамленні МУС, "супрацоўнікамі праваахоўных органаў ужо апытаны сотні сведак названых падзей".
"У выніку гэтай работы грамадзяне паведамілі вельмі каштоўныя звесткі, якія дазволілі значна прасунуцца ў расследаванні гэтага рэзананснага злачынства, — зазначаецца ў паведамленні, размешчаным на сайце міністэрства. — У той жа час, для ўстанаўлення найбольш поўнай карціны здарэння, органы ўнутраных спраў просяць усіх тых, хто пазнае сябе, родных, знаёмых або суседзяў, мае любыя звесткі аб асобах, выяўленых на прыведзеных фатаграфіях, звярнуцца па тэлефонах: 80296320209 (Велком), 80298516750 (МТС), 229-40-96, 227-40-90, 222-85-63. Калі вы пазналі кагосьці на здымках або ўбачылі сябе, пераканаўчая просьба ўказаць нумар фатаграфіі і месца размяшчэння на здымку апазнанага вамі чалавека. Вы таксама можаце пакінуць гэтую інфармацыю на інтэрнет-сайтах Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (http://www.mvd.gov.by) або ГУУС Мінгарвыканкама (http://www.guvd.gov.by)".
Як падкрэсліваюць у МУС, "канфідэнцыяльнасць прадастаўленай інфармацыі гарантуецца".
Выбух самаробнай прылады з балтамі і гайкамі адбыўся на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў 4 ліпеня каля 00.30. На канцэрце, паводле афіцыйных звестак, прысутнічала каля паўмільёна чалавек. Па медыцынскую дапамогу, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, звярнуліся 54 чалавекі. 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваны.
Па факце выбуху з Мінску 4 ліпеня распачата справа па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Паводле неафіцыйнай інфармацыі, падчас расследавання затрымана ад 50 да 70 чалавек. У МУС, аднак, гэтыя звесткі не пацвярджаюць.
БелаПАН
