Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118
Прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы маюць намер умацоўваць супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы і садзейнічаць стварэнню шматпалярнага свету
Беларусь і Венесуэла будуць паглыбляць супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы і імкнуцца да стварэння шматпалярнага свету. Пра гэта гаворыцца ў выніковым сумесным камюніке, якое падпісалі 23 ліпеня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес.
Перамовы ў Мінску ў чарговы раз "прадэманстравалі супадзенне поглядаў на вырашэнне праблем і выклікаў, з якімі сутыкаюцца Беларусь і Венесуэла ў сваім імкненні да стварэння шматпалярнага свету на аснове такіх прынцыпаў, як салідарнасць, супрацоўніцтва і ўзаемапавага", зазначаецца ў дакуменце.
На думку прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы, "навязванне звонку сацыяльна-палітычных мадэлей развіцця насуперак волі народаў, выкарыстанне палітыкі дваістых стандартаў уяўляюць відавочную пагрозу бяспецы любой нацыі".
Як гаворыцца ў камюніке, залогам сацыяльнай справядлівасці "з'яўляюцца шматпалярнасць і прызнанне права народаў самастойна вызначаць сваю сацыяльна-палітычную сістэму". А.Лукашэнка і У.Чавес асабліва падкрэслілі неабходнасць "паважання суверэнітэту дзяржаў, забароны прымянення сілы або пагрозы сілай, скіраванай супраць тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў".
У камюніке паведамляецца, што падчас сустрэчы, якая "праходзіла ў дружалюбнай і шчырай атмасферы", адбыўся "паглыблены абмен думкамі па шырокім спектры міжнародных праблем, а таксама па пытаннях узаемавыгаднага двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва". "Прэзідэнты надалі асаблівую ўвагу праблематыцы энергетычнага, фінансавага і харчовага крызісаў, якія ўяўляюць вялікую пагрозу стабільнасці і развіццю народаў", — гаворыцца ў дакуменце.
Паводле вынікаў перамоў таксама падпісаны мемарандум аб паразуменні паміж РУП "ВА "Беларуснафта" і АТ "Венесуэльская нафтавая карпарацыя", які прадугледжвае далучэнне новых радовішчаў нафты да беларуска-венесуэльскага сумеснага прадпрыемства "Петролера БелаВенесалана".
Як зазначыў падчас перамоў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, новыя радовішчы дазволяць падвоіць магутнасці СП. "Мы маем патэнцыял у наступным годзе здабыць 2 млн. тон нафты", — сказаў У.Сямашка/

БелаПАН