Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Бомба, што ўзарвалася 4 ліпеня, была выраблена не ў Беларусі
Навукоўцы сьцьвярджаюць, што ў Беларусі самастойна вырабіць бомбу, якая выбухнула падчас сьвяточнага канцэрту, немагчыма.
Па-першае, няма магчымасьцяў сынтэзаваць выкарыстаныя там рэчывы, а па-другое, няма адмыслоўцаў, каб забясьпечыць накіраваны характар выбуху.
Адзін з навукоўцаў-фізыкаў, які пажадаў захаваць ананімнасьць, паведаміў “Свабодзе”:
“Сынтэзаваць такія рэчывы і не пакінуць сьлядоў папросту немагчыма. Таму, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваліся гатовыя кампанэнты. Разьлічыць выбух можа толькі спэцыяліст. Гэта не пад сілу ані хіміку, ані фізыку. Для гэтага павінна быць адмысловая ваенная адукацыя.
Паглядзіце ўважліва рэпартажы, якія перадаюць па розных каналах пра тэрарыстаў. Усе гэтыя людзі маюць тэхнічную адукацыю. Усе выбухі павінны быць разьлічаныя. Усе рэчывы павінны кампанавацца ў вызначаных строгіх прапорцыях. Для гэтага трэба мець адпаведную адукацыю.
Пры чым тут адбіткі пальцаў і сьліна? Яны што, сьлінай дрот прыклейвалі?! Гэта прынамсі несур’ёзна”.
Навукоўцы нагадваюць, што ў Беларусі няма вытворчасьці зброі, а тым часам у суседняй Расеі шмат заводаў на поўдзень і ўсход ад Уралу, дзе сынтэзуюць рэчывы, неабходныя для выбуховых прыстасаваньняў. Але й саміх рэчываў недастаткова. Патрэбныя веды з курсу фізыкі выбухаў. У Беларусі няма ніводнай катэдры з гэтай галіны.
Навукоўцы ўпэўненыя, што бомба трапіла ў Беларусь у гатовым выглядзе з вайсковай часткі альбо зь нейкай зоны ваеннага канфлікту
Радыё Свабода
