Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Ціск на кандыдата ў дэпутаты ад АДС Аляксандра Меха і яго паплечнікаў працягваецца
Сябра Партыі БНФ, інжынер Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў Аляксандр Мех выкліканы ва ўпраўленне крымінальнага вышуку. Аляксандр Мех - кандыдат ад дэмакратычных сілаў на парламенцкіх выбарах па акрузе № 12. 30 чэрвеня яго звольнілі з працы.
- Сёння з крымінальнага вышуку патэлефанавалі мне, а таксама сябрам маёй ініцыятыўнай групы. З намі гаварыў лейтэнант Дзмітрый Сушкоў, - распавядае Аляксандр Мех. - Мне, а таксама некалькім сябрам маёй ініцыятыўнай групы трэба туды зьявіцца заўтра а 8-ай раніцы. Позвы, як нам сказалі, будуць уручаныя на месцы.
Аляксандр Мех перакананы, што выклік з крымінальнага вышуку ёсьць працягам ціску на кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў:
- Зараз ужо пачаўся ціск і на сябраў ініцыятыўнай групы. Улады палохаюць іх сем'і, калі прыходзяць дадому, пагражаюць звальненнем.
Акрамя таго, паводле Аляксандра Меха, да трох сяброў яго ініцыятыўнай групы ўжо прыходзілі міліцыянеры:
- У прысутнасці сваякоў міліцыянеры высвятлялі ў актывістаў, ці маюць яны дачыненне да падзей, якія адбыліся ў Мінску 3 ліпеня. Потым ім перадалі позвы ў РАУС, – распавядае Аляксандр Мех.
У РАУС, па словах актывіста, міліцыянты яго паплечнікаў выклікаюць для таго, каб узяць адбіткі пальцаў і генетычны матэрыял “падазронага”.
- Гэта частка палітычнай кампаніі ўладаў, якая хоча застрашыць дэмакратычных актывістаў і зрабіць іх удзел у выбарах мінімальным. Калі міліцыянт прыходзіць дахаты, адбываецца маральны ціск яшчэ і на сваякоў актывістаў, - лічыць Аляксандр Мех.
Паводле прэс-службаў Партыі БНФ і руху "За Свабоду"
