Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Грамадскасць будзе ратаваць Лошыцкі парк
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі культуры Антон Астаповіч даведаўся, што Мінгарвыканкам даў дазвол на земляныя і будаўнічыя работы на тэрыторыі Лошыцкага парку. Грамадскія актывісты намераны дабівацца захавання будынку Лошыцкай сядзібы і ландшафту.
Згодна пляну, ляндшафт парку будзе цалкам відазменены. Ад вялікага пладовага саду застанецца невялікая частка. Бульдозэры ўжо сёньня валяць дрэвы і выразаюць урадлівы грунт на тэрыторыі парку побач з Домам культуры Менскага танкасуконнага камбіната. На супрацьлеглым баку землярыйная тэхніка засыпае сажалку на рацэ для пабудовы вадзянога млына.
Навіна пра рэканструкцыю Лошыцкага парку і сядзібы атрымала шырокі грамадзкі рэзананс. Для многіх жыхароў сталіцы парк зьяўляецца любімым месцам для адпачынку. Існуе меркаваньне, што калі Лошыцкі парк будзе рэстаўравацца такім жа чынам, як зараз рэстаўруецца возера, то ён будзе страчаны назаўсёды.
У панядзелак, 21 ліпеня, у 20:00 ля ўваходу на галоўную алею з вуліцы Маякоўскага пройдзе акцыя “Я люблю Лошыцкі парк!” Плянуецца абмеркаваньне магчымых варыянтаў выратаваньня парка і сядзібнага дома, выступы экспэртаў.
- Я веру ў тое, што людзі адгукнуцца й прыйдуць у панядзелак, – гаворыць мінская мастачка Ніка Сандрас. – Для многіх і многіх людзей сэрца Менску – не здзіўляючая архітэктурай Нацыянальная бібліятэка, а чароўны сваёй закінутасьцю парк у Лошыцы. Калі мы не пачнем абараняць такія цудоўныя куточкі цяпер, то нам будзе вельмі сорамна перад сваімі ўнукамі пасьля.
Інфармацыйны цэнр АДС
