Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Пасля 10-сутачнага арышту выйшаў на волю актывіст АГП Кірыл Паўлоўскі
21 ліпеня выйшаў на волю актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра “Маладых дэмакратаў” Кірыл Паўлоўскі. Ён адсядзеў 10 сутак у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, быццам бы, за дробнае хуліганства. Віна маладога чалавека палягала ў тым, што ён прышоў 11 ліпеня да будынка КДБ, каб падтрымаць сваіх сяброў, якіх улады падазравалі ў датычасці да выбуха 4 ліпеня ў Мінску.
Кірыл Паўлоўскі быў затрыманы міліцыянерамі раніцай 11 ліпеня, калі разам з “Маладымі дэмакратамі” прыйшоў да будынка КДБ, каб выказаць сваё незадавальненне арыштамі дэмакратычных актывістаў па падазрэнні ў датычнасці да выбуха 4 ліпеня ў Мінску. Разам з Кірылам Паўлоўскім міліцыянеры затрымалі яшчэ двух сябраў арганізацыі – Міхаіла Пашкевіча і Віталя Стажарава. Усіх трох актывістаў міліцыянеры абвінавацілі ў брудай лаянцы ў грамадскім месцы, за што суддзя Цэнтральнага раёну сталіцы асудзіла Кірыла Паўлоўскага да 10 сутак адміністратыўнага арышту, а Міхаіла Пашкевіча і Віталя Стажарава - да 15.
Сёння да будынку спецпрыёмніка-размеркавальніка на вуліцу Акрэсціна прыйшлі каля дзесятку паплечікаў Кірыла Паўлоўскага на чале са старшынём Аб’днанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам. Паводле Кірыла Паўлоўскага, сядзелі хлопцы ўсе разам у адной камеры, ставіліся да іх міліцыянеры нармальна, як да “сапраўдных палітычных”:
- Мы сядзелі усе разам. Спачатку ў 14-й камеры, потым нас перавялі ў 18-ю. Ставіліся да нас, як да палітычных. Нічога кепскага нам ахоўнікі не рабілі.
Аднак гігіенічныя умовы ў спецпрыёмніку-размеркавальніку назваць нармальнымі нельга, кажа Кірыл Паўлоўскі:
- Канешне, гэта непрыемна, калі цябе асуджаюць ні за што, і прымушаюць правесьці 240 гадзінаў у грамадскай прыбіральні.
Астатнія “Маладыя дэмакраты” – Міхаіл Пашкевіч і Віталь Стажараў выйдуць на волю раніцай 26 ліпеня.
Радыё Рацыя
