Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
В.Карніенка: Уладам трэба паставіць незадавальняючую адзнаку
Толькі 35 чалавек з адзінага спісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў патрапілі ў склад 110 акруговых выбарчых камісіяў. Пра гэта 17 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў сябра Прэзідыуму Палітрады АДС, каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка.
У Брэсцкай і Віцебскай абласцях у камісіі ўвайшлі па 5 прадстаўнікоў АДС, у Гомельскай – 11, Гродненскай -1, Мінскай вобласці – 8, Магілеўскай – 2 і горадзе Мінску – 3. Усяго ж у склад камісій былі уключаныя 1 430 чалавек. Такім чынам, колькасць апазіцыянераў у іх складае крыху больш за 2 адсоткі.
Але, паводле спадара Карніенкі больш цікава, каго не ўключылі ў склад акруговых камісіяў з тых асобаў, якія прапанаванаў АДС:
- Не ўключылі дзеючых дэпутатаў, якім людзі даверылі свае галасы, а ўлады палічылі, што яны не годны быць шэраговымі сябрамі акруговых камісіяў – спадар Аляксандр Агеяў з Магілёва і Валянціна Кудлацкая з Верхнедвінска. Не ўключылі былых мэраў гарадоў, прыкладам Святлану Гальдадзе з Гомеля, экс-мэра Барані – Юрыя Нагорнага і кіраўніка Слаўгарадскага раёну - Фелікса Шкірманкова. Не ўключылі былых парламентарыяў – Галіну Сямдзянаву, Валянціна Голубева, Лявона Баршчэўскага. Былых міністраў працы - Аляксандра Саснова і абароны – Паўла Казлоўскага. У гэты спіс не патрапіў і былы кіраўнік дзяржавы Станіслаў Шушкевіч. Таксама ўлады вырашылі, што ён не цягне на шэраговага сябра акруговай выбарчай камісіі.
Пры гэтым палітык дадаў, што большасць з тых, каму ўлады прадаставілі месца ў акруговых камісіях – людзі, якія залежныя ад кантрактнай сістэмы, альбо людзі, якія былі вылучаныя ў тых акругах, дзе дэмакратычныя сілы не маюць моцных структураў, і кандыдат мае найменш шансаў патрапіць у парламент. Паводле Віктара Карніенкі, калі б дзеянні ўладаў можна было ацаніць па пяцібальнай шкале, то ім трэба было паставіць незадавальняючую адзнаку.
Радыё Рацыя
