Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
АДС патрабуе неадкладнага вызвалення Юрася Карэтнікава
Заява
Прэзідыума Палітрады
Аб’яднаных дэмакратычных сіл
Хваля рэпрэсіяў супраць дэмакратычнай апазіцыі падчас выбарчай кампаніі не толькі не спыняецца, але выходзіць на новы ўзровень.
16 ліпеня пасля ператрусу ў сваёй кватэры арыштаваны і змешчаны ў турэмны ізалятар Юрась Карэтнікаў, сябра Сойму Партыі БНФ, які ўключаны ў адзіны спіс прэтэндэнтаў у кандыдаты ад АДС на парламенцкіх выбарах.
Гэты крок уладаў азначае, што яны не пажадалі прыслухацца да рэкамендацый дэмакратычных сіл не выкарыстоўваць выбух 4 ліпеня для палітычных рэпрэсіяў.
Пра непрафесійны падыход супрацоўнікаў спецслужбаў сведчыць і тое, што яны нават не пацікавіліся тым, што затрыманы імі Юрась Карэтнікаў па запрашэнні Рады Еўропы ўдзельнічаў у працы Летняга Універсітэта Дэмакратыі і знаходзіўся ў Страсбургу з 29 чэрвеня па 6 ліпеня.
Ствараецца ўражанне, што сілавыя структуры займаюцца не складанай працай пошуку сапраўдных злачынцаў, а справай простай і звычайнай для іх – пераследам дэмакратычных актывістаў.
Прэзідыум Палітрады АДС патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх вязняў сумлення.
Мы падкрэсліваем гатоўнасць пераглядзець фармат далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі, і заклікаем міжнародныя арганізацыі, якія здзяйсняюць назіранне за выбарамі, увязваць канчатковае рашэнне аб сваім прыедзе ў Беларусь са спыненнем палітычных рэпрэсіяў.
17 ліпеня, Мінск
