Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Лідэры АДС пра прызначэнні: "Нічога не змянілася"
15 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі Юрыя Жадобіна - былога старшыню КДБ. Новым кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі стаў Уладзімір Макей, які выконваў дагэтуль абавязкі памочніка кіраўніка дзяржавы. А Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўзначаліў генерал-маёр Вадзім Зайцаў, які да гэтага часу займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта-начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення. Гэтыя прызначэнні каментуюць лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч:
- Па сутнасці зменаў не будзе. Мне падаецца, што Лукашэнка тасуе тую ж самую калоду. І гэта сведчыць пра тое, што ў яго ёсць праблемы з кадрамі. Мы не бачым новых людзей, якія прыходзяць на адказныя пасады. А гэтыя людзі, можа, асабліва і не свяціліся, але яны ўсе з той самай абоймы. А калі не прыходзяць прынцыпова новыя людзі, то пра якія змены можна казаць? Змены адбываюцца тады, калі прыходзяць новыя людзі.
Першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка:
- Я не буду арыгінальным, калі скажу, што выбух у Мінску быў выкарыстаны для хуткіх кадравых зменаў і прыходу на пасады адной каманды з ліку тых некалькіх груповак у межах уладнай клікі, якія змагаюцца паміж сабою за ўплывы на Аляксандра Лукашэнку і на сітуацыю ў краіне. Трывожыць тое, што ў новапрызначаных сілавых кіраўнікоў практычна адсутнічае біяграфічная сувязь з Беларусью. А гэта азначае, што яны сваім статусам у гэтай краіне абавязаны канкрэтным уладарам. Я не думаю, што ад новых прызначэнцаў можна чакаць нейкай лібералізацыі. Тое, што робіцца пасля выбуху, а менавіта – палітычны тэрор супраць дэмакратычных сілаў, якім суправаджаецца прыход гэтай каманды – гэта ілюструе нам, як яна бачыць дзяржаўны лад нашай краіны.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
- Я яшчэ 4 ліпеня зрабіў прагноз што па выніках таго, што адбылося, пасля таго, як адбыўся тэрарыстычны акт, паднялі келіхі людзі з каманды Віктара Лукашэнкі.
Што датычыць Жадобіна, то для яго гэта не ёсць ні падвышэнне, ні паніжэнне ў пасадзе. Яго проста перасунулі па “гарызанталі ўлады”. Мне падаецца, што крэсла кіраўніка спецслужбы ўсё ж такі было не вельмі камфортным для армейскага генерала. І не думаю, што ён там быў важкай палітычай фігурай. Увесь гэты час адчувалася, што КДБ не мае нейкага дакладнага плана дзеянняў. І шмат чаго рабілася хаатычна і брутальна.
Што датычыць Макея, то ён працягвае падымацца па службовай лествіцы. Трэба прызнаць, што ён зрабіў даволі моцную карьеру. Я яго памятаю яшчэ як супрацоўніка дыпмісіі ў Страсбуры. Скажу, што яго чалавечыя якасці на той час былі абсалютна прыстойныя, а што датычыць прафесіяналізму, то паглядзім. Некаторыя схільныя гаварыць, што гэта нейкія новыя мажлівасці для еўрапейскага вектара, але я не думаю, што гэты чалавек з’яўляецца такім ўжо вялікім прыхільнікам еўрапейскіх каштоўнасцяў. Хутчэй за ўсё ён з разраду такіх служакаў.
А вось Вадзім Зайцаў - фігура найбольш загадкавая. Але калі ўлічваць, што гэты чалавек займаўся аператыўнай працай у Памежных войсках, якія з’яўляюцца крэатурай Віктара Лукашэнкі, то можна казаць, што гэта чалавек з яго каманды, і разам з тым яму, відаць, бліжэй будзе праца ў спецслужбах, чым для таго ж Жадобіна.
Інфармацыйны цэнтр АДС
