Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Працягваюцца вобшукі ў кватэрах дэмакратычных актывістаў
У Беларусі працягваюцца вобшукі ў кватэрах дэмакратычных актывістаў у сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Мінску.
Як паведаміў БелаПАН член прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, увечары 15 ліпеня прайшоў вобыск у старшыні пярвічнай арганізацыі БСДП (Грамада) Кастрычніцкага раёна Магілёва Уладзіміра Юрчанкі.
- Увечары 15 ліпеня да яго дамоў прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і чалавек у цывільным, якія прад'явілі санкцыю пракурора і ордэр на вобшук. Як заявілі праваахоўнікі, паступіў сігнал аб тым, што ў Юрчанкі знаходзяцца нейкія выбуховыя рэчывы. Аднак яны нічога не знайшлі, - паведаміў А.Сідарэвіч.
Як паведамілі праваабаронцы, у гэты момант праходзіць вобшук у былога ўдзельніка незарэгістраванай арганізацыі "Правы альянс" Юрыя Карэтнікава. Яму таксама прад'явілі ордэр на вобшук супрацоўнікі міліцыі і КДБ, якія прыйшлі да яго прыкладна ў 10.40.
Згодна з апошнімі звесткамі праваабаронцаў, па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня затрыманымі застаюцца як мінімум восем чалавек. У іх ліку былыя ўдзельнікі ліквідаванага грамадскага аб'яднання "Беларускае згуртаванне вайскоўцаў" Віктар Ляшчынскі, Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі і Сяргей Чыслоў, праваабаронца Ілья Богдан, актывіст Партыі БНФ Антон Койпіш, студэнты Таццяна Пекун і Алег Шэлег.
Увечары 12 ліпеня са следчага ізалятара КДБ былі адпушчаныя актывіст маладзёжнай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" Аляксандр Сергіенка, актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч і лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды Сяргей Высоцкі. Усе яны змаглі даказаць, што не маюць дачынення да выбуху. Таксама 15 ліпеня са следчага ізалятара ГУУС Мінгарвыканкама быў адпушчаны грамадзянін Расіі Уладзімір Бялонін.
БелаПАН
