Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Па справе аб выбуху ў Мінску застаюцца затрыманымі сем актывістаў апазіцыі
Паводле апошніх звестак праваабаронцаў, па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня затрыманымі застаюцца сем актывістаў апазіцыі. У іх ліку — былыя ўдзельнікі ліквідаванага грамадскага аб'яднання "Беларускае згуртаванне вайскоўцаў" Віктар Ляшчынскі, Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі і Сяргей Чыслоў, праваабаронца Ілья Богдан, актывіст Партыі БНФ Антон Койпіш і Таццяна Пекун.
Увечары 12 ліпеня са следчага ізалятара КДБ былі адпушчаныя актывіст маладзёжнай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" Аляксандр Сергіенка, актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч і лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды Сяргей Высоцкі. Усе яны змаглі даказаць, што не маюць дачынення да выбуху.
Раней праваабаронцы паведамлялі аб дванаццаці затрыманых па справе аб выбуху ў Мінску. Аднак потым інфармацыя аб затрыманні двух актывістаў апазіцыі па гэтай справе не пацвердзілася.
Нагадаем, у сувязі з масавымі затрыманнямі Прэзідыум Палітсавету Аб'яднаных дэмакратычных сіл разглядае магчымасць змянення фармату ўдзелу прадстаўнікоў апазіцыі ў парламенцкіх выбарах.
- Замест таго каб шукаць сапраўдных злачынцаў, улада пачала выкарыстоўваць выбух у Мінску 4 ліпеня для расправы з палітычнай апазіцыяй. У выпадку працягу рэпрэсій АДС разглядае магчымасць прыняць рашэнне аб змяненні фармату ўдзелу ў выбарчай кампаніі, — гаворыцца ў заяве АДС.
Лідэры АДС таксама запатрабавалі ад генпракурора неадкладнай сустрэчы і аб'явілі аб сваім намеры выйсці 14 ліпеня ў 18 гадзін на Кастрычніцкую плошчу Мінска, каб выказаць салідарнасць з затрыманымі.
Афіцыйныя органы інфармацыю аб затрыманні прадстаўнікоў апазіцыі каментаваць адмаўляюцца.
