Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Л.Гразнова: З нашай уладай адбываецца нешта вельмі сур'ёзнае
Затрыманні грамадскіх актывістаў і апазіцыянераў у сувязі з тэрактам у Мінску 4 ліпеня працягваюцца. Аб колькасці затрыманых і ацэнцы гэтых рэпрэсіўных мераў беларускіх уладаў гаварылася на прэс-канферэнцыі праваабаронцаў ва ўправе БНФ. Там праваабаронца Людміла Гразнова выступіла са зваротам да грамадскасці і ўладных структур.
- З нашай уладай адбываецца нешта вельмі сур'ёзнае. Адпушчаны абмежаванні, якія існавалі цягам многіх гадоў. Псіхічны кампанент аказваецца дамінуючым у справе дзяржаўных працэсаў. Гэта вельмі небяспечна.
Я звяртаюся не толькі да звычайных людзей, якія зараз становяцца выпадковымі ахвярамі, але найперш да наменклатуры: да людзей, якія працуюць у міністэрствах, у судовых органах, міліцыі, КДБ, у Савеце бяспекі і Адміністрацыі прэзідэнта.
Вы разумееце, што зараз адказнасць за ўсё, што адбываецца, кладзецца таксама і на вас. У выпадку крызіса ў краіне вы таксама будзеце адказваць. І зараз наступіў той час, калі кожны чыноўнік на саім месцы павінен рабіць тое. Што неабходна ў адпаведнасці з законамі.
Мы павінны прытрымлівацца Канстытуцыі і закона. І толькі ў такім выпадку зможам захаваць краіну, сваіх дзяцей і сваю будучыню.
Інфармацыйны цэнтр АДС
