Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
А.Лябедзька: Мажліва, трэба пераглядаць фармат нашага ўдзелу ў выбарчай кампаніі
Лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сіл каментуюць вынікі экстраннага паседжання Прэзідыума Палітрады АДС, падчас якога было разгледжанае пытанне пра магчымасць спынення ўдзелу дэмакрытычнай апазіцыі у выбарчай кампаніі ў сувязі з пачаткам палітычнага тэрору супраць актывістаў АДС.
Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі:
- Экстрыннае паседжанне Прэзідуума АДС звязанае з тым, што дыстанцыя паміж словамі, якія гучаць з вуснаў Лукашэнкі, і беларускімі рэаліямі з кожным днём, з кожнай гадзінай павялічваецца. Мы бачым шчырую хлусню пра тое, што ў нас дэмакратычныя выбары, а насамрэч актывістаў дэмакратычных партый, рухаў кожны дзень затрымліваюць.
Гэтак, на мой погляд, улада дэманструе сваю слабасць і непадрыхтаванасць да свабодных выбараў. Таму што пачаліся арышты людзей, якія так ці інакш задзейнічаны ў выбарчай кампаніі. Напрыклад, у нас арыштаваны кіраўнік аднаго з выбарчых штабоў Аляксандра Дабравольскага, другая асоба – кіраўнік ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у мяне. Ясна, што паралізуецца сама праца. Сёння нам ужо не да працы з выбаршчыкамі, а галоўнай задачай становіцца выцягнуць людзей з вязніцы.
Улада не прыслухалася да нашага папярэджання ўстрымацца ад спакусы арганізаваць крыжовы паход. Усё ж такі крыжовы паход пачаўся, і ахвяраў з кожным днём усё больш і больш. Таму нам трэба сёння фармуляваць нашу пазіцыю, мажліва, пераглядаць фармат нашага ўдзелу ў выбарчай кампаніі і апеляваць у першую чаргу да грамадзянаў, выбаршчыкаў, і да міжнароднай супольнасці.
Інфармацыйны цэнтр АДС
