Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Cёння апошні дзень вылучэння ў акруговыя камісіі
Працэс вылучэння прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання падыходзіць да завяршэння. Сёння, 11 ліпеня, - апошні тэрмін падачы дакументаў на ўключэнне ў склад камісій. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік.
Па заканадаўству вылучаць прадстаўнікоў у акруговыя выбаркамы маюць права палітычныя партыі, рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы з колькасцю не менш як 30 супрацоўнікаў, а таксама групы грамадзян са 100 чалавек шляхам падачы заявы.
На парламенцкіх выбарах будуць працаваць 110 акруговых камісій: у Мінску - 20, у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях - па 13, у Брэсцкай - 16, у Віцебскай - 14, Гомельскай і Мінскай абласцях - па 17. У склад акруговай камісіі ўваходзіць ад 9 да 13 чалавек - у сярэднім па 11 супрацоўнікаў.
Тэрмін фарміравання гэтых выбарчых органаў - да 14 ліпеня.
Рашэнні аб утварэнні камісій з называннем складаў павінны быць апублікаваны ў сямідзённы тэрмін пасля іх стварэння, канстатаваў сакратар ЦВК.
Наступным этапам падрыхтоўкі выбараў будзе ўтварэнне выбарчых участкаў у акругах. З 20 ліпеня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, якое прадоўжыцца па 18 жніўня.
Рэгістрацыя кандыдатаў намечана на перыяд з 19 па 28 жніўня, пасля якой ім будуць выдадзены адпаведныя пасведчанні. Затым разгорнецца перадвыбарная агітацыя і прапаганда. Асноўны дзень галасавання назначаны на 28 верасня 2008 года.
БЕЛТА
